banner1 banner1 banner1

1.10.2007

Беларусь сярод лідэраў па тэмпах росту інтэрнэт-паслуг

10:18, — Hi-tech

Найвышэйшы тэмп росту інтэрнэт-паслуг сярод краін Еўропы прадэманстравала Украіна: за паўгода рост паслуг склаў 2539,1 працэнты, хоць узровень пранікнення складае ўсяго 11,5% ад агульнай колькасці насельніцтва. На другім месцы па тэмпе росту – Беларусь (1785,8%). За ёй ідуць Расея (803,2%) і Турэччына (700%). Такія вынікі штогадовага даследавання InternetWorldStats, якое праводзіць кампанія Miniwatts Marketing Group.

За апошнія паўгода колькасць карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг у Расеі вырасла на 803,2 працэнты і дасягнула 28 мільёнаў чалавек. У еўрапейскім хіт-лісце Расея апынулася ў пяцёрцы найбуйнейшых інтэрнэт-карыстальнікаў, а лідэрам стала Нямеччына.

Спецыялісты MMG правялі даследаванне ў 20 еўрапейскіх краінах. Паводле справаздачы, колькасць карыстальнікаў сусветнай павуціны ў Еўропе дасягнула 322 мільёнаў чалавек. Пры гэтым дзякуючы актыўнаму пранікненню глабальнай сеткі ў жыццё жыхароў Усходняй Еўропы рост узроўню інтэрнэт-паслуг склаў 206,2 працэнты.

Першае месца па колькасці карыстальнікаў заняла Нямеччына – 50,4 млн. інтэрнэтчыкаў, што складае 61 працэнт ад агульнага насельніцтва краіны. На другім радку спісу – Вялікабрытанія – 38 млн. «юзераў». Трэцяе месца ў Францыі – 33 млн. карыстальнікаў. За ёй ідзе Італія – 31 млн. чалавек.

Пятае месца заняла Расея (28 млн.). Так, паводле вынікаў даследавання, праведзенага фондам «Грамадская думка», найбольшая колькасць карыстальнікаў зафіксаваная ў Маскве і Прыволжскім рэгіёне – па 4,8 млн. чалавек. За імі ідуць Цэнтральны рэгіён (без Масквы) – 4,7 млн., Паўночна-Заходні – 3,4 млн., Сібірскі і Паўднёвы – па 3 млн., Уральскі – 1,7 млн. і Далёкаўсходні – 1,3 млн. чалавек. Пры гэтым у сярэднім па Расеі Інтэрнэтам карыстаюцца толькі 23% мужчын і 17% жанчын.

У першую дзесятку па колькасці карыстальнікаў глабальнай сеткі таксама патрапілі Іспанія (20 млн.), Турэччына (16 млн.). Галандыя з 12 млн. «юзераў» на восьмым месцы. Следам за ёй размясціліся Польшча (11 млн.) і Партугалія (8 млн.).

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (5983)

30.09, 16:50, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5787)

1.10, 13:44, — Палітыка

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (5364)

6.10, 14:51, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4736)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4004)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (3986)

3.10, 15:58, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3786)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3777)

1.10, 10:24, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3479)

3.10, 18:11, — Палітыка

Улады спрабуюць пераканаць беларусаў, што АБСЕ прызнала «выбары» (3302)

30.09, 12:09, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: