banner1 banner1 banner1

1.10.2007

Аляксандр Кулінковіч: «Я хацеў бы займацца музыкай у Еўрапейскай Беларусі» 4

12:58, — Палітыка

Аляксандр Кулінковіч: «Я хацеў бы займацца музыкай у Еўрапейскай Беларусі»

Лідэр групы «Нейра Дзюбель» Аляксандр Кулінковіч марыць займацца музыкай у Еўрапейскай Беларусі. «Я мог бы казаць тое, што я хачу, не асцерагаючыся пакарання. Пакарання ў выглядзе адмены канцэртаў, адсутнасці эфіру, спушчаных зверху ўказанняў і тэлефонных званкоў. Я хачу займацца музыкай, не парушаючы ніякіх законаў. У цяперашняй Беларусі я не магу так жыць. Што б я сёння не рабіў, я ўвесь час думаю: «Мяне могуць караць, мяне могуць пакараць…». На мой погляд, сёння ў Беларусі немагчымая свабодная творчасць», – заявіў музыка ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

На думку Кулінковіча, «сёння ў нашай краіны адзіны шанец – прыняць прапановы Еўразвяза, хаця б толькі таму, каб не ісці на ўмовы Расеі. Нават, калі расейцы прапануюць казку і манну нябесную, нельга згаджацца ні ў якім разе. Расея – дзяржава, якая заўсёды ваявала і паводзіла сябе агрэсіўна па дачыненні да ўсіх. Расея – гэта вар'яцкі агрэсіўная дзяржава і нічога агульнага з такой краінай я не хацеў бы мець».

«Нармальны дыялог паміж уладай і апазіцыяй сёння неабходны. Я вельмі добра стаўлюся да ініцыятывы апазіцыі прапанаваць уладам дыялог. Іншае пытанне – ці адкажуць яны», – гаворыць музыка.

Аляксандр Кулінковіч мае намер прыйсці на Еўрапейскі Марш, які пройдзе ў Менску 14 кастрычніка. «Я, як правіла, наведваю ўсе мерапрыемствы апазіцыі. Для таго, каб спаць спакойна», – адзначыў музыка.

Напісаць каментар (4)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (5983)

30.09, 16:50, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5787)

1.10, 13:44, — Палітыка

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (5364)

6.10, 14:51, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4736)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4004)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (3986)

3.10, 15:58, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3786)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3777)

1.10, 10:24, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3479)

3.10, 18:11, — Палітыка

Улады спрабуюць пераканаць беларусаў, што АБСЕ прызнала «выбары» (3302)

30.09, 12:09, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: