banner1 banner1 banner1

1.10.2007

Леанід Навіцкі: «Лепш падтрымайце Еўрапейскі Марш» 4

13:21, — Палітыка

Леанід Навіцкі: «Лепш падтрымайце Еўрапейскі Марш»

Дэмакратычны актывіст Леанід Навіцкі выйшаў сёння на свабоду. Апазіцыянер правёў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна 10 сутак. Арыштоўвалі Навіцкага супрацоўнікі КДБ, якія канфіскавалі з яго кватэры 100 сцягоў Еўрапейскага Звязу і інфармацыйныя матэрыялы з еўрапейскай сімволікай. «Хтосьці з улады спрабаваў сарваць падрыхтоўку да Еўрапейскага Марша, аднак сёння гэта ўжо немагчымае. Замест бессэнсоўных спроб перашкодзіць нам, я б параіў уладам падтрымаць акцыю і выратаваць такім чынам і сябе, і краіну», – заявіў Леанід Навіцкі пасля выхаду з спецпрыёмніка ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

Першапачаткова ў дачыненні Навіцкага быў складзены пратакол па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве). Аднак 25 верасня ў судзе ўчастковы інспектар міліцыі Партызанскага РУУС, старэйшы лейтэнант Андрэй Добкін заявіў, што Леанід Навіцкі нібыта нецэнзурна лаяўся ва ўпраўленні міліцыі Партызанскага раёна, і таму ў дачыненні актывіста складзены пратакол па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).

Улады пайшлі традыцыйным шляхам, арыштоўваючы патэнцыйна актыўных грамадзян напярэдадні масавых акцый, беспадстаўна абвінавачваючы іх у «хуліганстве». Так было ў 2006 годзе перад прэзідэнцкімі выбарамі, таксама адбывалася сёлета перад Днём Волі.

Суддзя Алена Ціценкова прызнала Навіцкага вінаватым і прысудзіла да 10 сутак арышту. Аднак, нагадаем, у дачыненні актывіста таксама складзены пратакол за арганізацыю Еўрапейскага Марша, таму не выключана, што над актывістам пройдзе яшчэ адзін суд.

14 кастрычніка ў Менску пройдзе Еўрапейскі Марш. Каб зрабіць прарыў на еўрапейскім кірунку і выратаваць беларускую эканоміку, апазіцыя настойліва прапаноўвае ўладзе правесці Еўрапейскі Марш сумесна. У сувязі з гэтым перамоўная група Еўрапейскага Марша накіравала адпаведны ліст намесніку кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Пяткевіч. Аднак улада, а менавіта намесніца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, маўчыць і адначасова развязвае рэпрэсіі супраць па-праеўрапейску настроенай моладзі.

Такая пазіцыя можа прывесці не толькі да адмовы эканамічнай дапамогі, якую ўлады просяць у Еўропы, але да ўвядзення новых санкцый. І адказнымі за гэта будуць міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў і намесніца кіравання адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч.

Напісаць каментар (4)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: