29 красавiка 2024, панядзелак, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК Украіны апрацаваў 70% пратаколаў: Партыя рэгіёнаў амаль зраўнялася з БЮТ

Па падліку Цэнтральнай выбарчай камісіяй Украіны 69,4% пратаколаў у Вярхоўную Раду праходзяць 5 палітсілаў: БЮТ – 32,53%, ПР – 31,72%, НУ–НС – 15,35%, КПУ – 5,15%, Блок Літвіна – 4,1%. СПУ набірае 2,95%.

Паводле папярэдніх дадзеных, БЮТ лідзіруе ў Вінніцкай вобласці – 48,3%, Валынскай – 58,2%, Жытомірскай – 35,82%, Івана–Франкоўскай – 50,46%, Кіеўскай – 53,75%, Кіраваградскай – 37,09%, Львоўскай – 50,49%, Палтаўскай – 38,11%, Ровенскай – 49,26%, Сумскай – 41,86%, Цярнопальскай – 51,46%, Хмяльніцкай – 48,02%, Чаркаскай – 47,13%, Чарнавіцкай – 45,87%, Чарнігаўскай – 41,96% і Кіеве – 47,76%.

Партыя рэгіёнаў лідзіруе ў Крыму, дзе яе падтрымалі 61,64% выбаршчыкаў, Днепрапятроўскай вобласці – 48,88%, Данецкай – 72,55%, Запарожскай – 57,48%, Луганскай – 73,46%, Мікалаеўскай – 52,03%, Адэскай – 51,1%, Харкаўскай – 50,66%, Херсонскай – 44,74% і ў Севастопалі – 64,13%.

Блок Наша Украіна – Народная самаабарона лідыруе ў Закарпацкай вобласці, дзе яго падтрымалі 30,89% выбаршчыкаў.

Папярэдняя яўка: на выбарах прагаласавалі 62,51% выбаршчыкаў.

Нагадаем, сёння ЦВК паведаміў, што папярэднія вынікі галасавання на пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду 30 верасня стануць вядомыя да канца панядзелка, 1 кастрычніка, паведамляе Корреспондент.net.

Грамадзяне прагаласавалі ў 225 выбарчых акругах, у якіх былі створаныя 34 036 выбарчых участкаў. У выніку выбараў у Раду пройдуць тыя партыі і блокі, якія атрымаюць не менш як 3% галасоў выбаршчыкаў.

Паводле дадзеных прэс-службы ЦВК, удакладненая колькасць выбаршчыкаў (пасля перадачы спісаў выбаршчыкаў ад працоўных груп уліку выбаршчыкаў акруговым выбарчым камісіям) складае 37 млн 514 тысяч грамадзян.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках