banner1 banner1 banner1

1.10.2007

Як выглядае дом беларускага патрыёта? (Фотафакт) 5

16:37, — Грамадства

Як выглядае дом беларускага патрыёта? (Фотафакт)

Улады Клецку забаранілі сэрыю пікетаў супраць адмены ільготаў. Акцыя адбылася ў іншым фармаце.

Ініцыятарам пікетаў выступіў Сяргей Панамароў, мясцовы актывіст і выдавец незалежнага бюлетэню «Бойкі Клецк». Усяго 30 верасьня павінна было прайсьці 4 пікеты, кожны зь іх мусіў адбыцца побач з дамамі заяўнікаў. У адмове, падпісанай старшынём райвыканкаму Анатолем Бойкам, гаварылася, што перш чым падаваць заяўку на пікет, неабходна было вырашыць гэтае пытаньне з праваахоўнымі органамі, мэдычнай установай і пажарнымі ды аплаціць іхныя паслугі.

У выніку акцыя прайшла ў іншай форме: клецкія актывісты наладзілі раздачу бюлетэню. Варта адзначыць, што да 16-й гадзіны каля дому С. Панамарова знаходзіўся міліцэйскі пост, а за ім самім у часе раздачы «БК» хадзіў патруль. Пасьля 16-й, калі міліцыянты зьехалі, сп. Панамароў узьняў над сваім жытлом двухмэтровы бел-чырвона-белы сьцяг. Міліцыянты так і не наважыліся яго зьняць.

Нагадаем, што супраць Сяргея Панамарова Клецкай пракуратурай распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт. 188 КК РБ (паклёп у друкаваных сродках). Кіраўніца Клецкай юрыдычнай кансультацыі Натальля Семашкевіч палічыла абразьлівай інфармацыю ў адным з артыкулаў, надрукаваным у «Бойкім Клецку».

Напісаць каментар (5)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: