banner1 banner1 banner1

1.10.2007

Лукашэнка збіраецца змагацца з «дэструктыўнымі сіламі» 3

16:54, — Палітыка

Камітэт дзяржаўнай бяспекі павінен эфектыўна процідзейнічаць замежнаму ўмяшанню ва ўнутраныя справы Беларусі. На гэта звярнуў сёння адмысловую ўвагу Аляксандр Лукашэнка падчас рашэння кадравых пытанняў, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідэра.

"Перабольшваць ролю дэструктыўных сілаў у Беларусі не варта, неабходна проста працаваць па далейшай абароне інтарэсаў беларускай дзяржавы. Трэба звярнуць увагу на каналы фінансавання дэструктыўных сілаў і на іх спробы ўздзейнічаць на маладых людзей. Мы павінны вывесці нашу моладзь з-пад такога знешняга ўплыву, але не ўзяўшы за руку, а падаючы маладым людзям адпаведную інфармацыю пра праўдзівае становішча спраў і пра намеры і дзеянні дэструктыўных сілаў. А такой інфармацыі звыш як дастаткова", – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Сярод прыярытэтных кірункаў дзейнасці КДБ Лукашэнка асоба вылучыў гарантаванне бяспекі ў эканамічнай сферы, выяўленне ценявога бізнэсу ў найбольш важных галінах эканомікі, процідзеянне арганізаванай злачыннасці і карупцыі.

"Важна таксама, каб намаганнямі КДБ раскрываліся буйныя эканамічныя злачынствы, а не дробныя. Неабходна, каб супрацоўнікі камітэта выяўлялі значную інфармацыю ў сферы эканамічнай бяспекі. Ваша праца ў гэтым кірунку не павінна падмяняцца вядзеннем следчых дзеянняў па дробных эпізодах", – сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар (3)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Краіна пад канвоем

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: