banner1 banner1 banner1

1.10.2007

Чыноўнікі спужаліся паэзіі?

17:24, — Культура

Адкрыццё фестывалю сучаснай паэзіі “Парадак слоў” планавалася правесці ў мінскім Доме літаратара 2 кастрычніка. Пытанне з арэндай гэтага памяшкання, здавалася, было вырашана. Арганізатары ва ўсю рэкламавалі сваю імпрэзу. Але раптам яна апынулася пад пагрозай зрыву.

На адкрыццё фестывалю запрасілі літаратараў не толькі з Беларусі, але і з Украіны ды Расіі, у вялікай залі Дома літаратара меўся адбыцца ў межах фэсту і канцэрт гурта “Port Mone”. Арганізатар фестывалю “Парадак слоў” Мікалай Суліма распавёў «Радыё Рацыя» аб сітуацыі вакол фэсту.

- Нам адмовілі ў арэндзе і нічога практычна не патлумачылі. Выконваючы абавязкі намесніка начальніка ўпраўлення справамі прэзідэнта Казакевіч прыняў рашэнне адмовіць у правядзенні дадзенага мерапрыемства ў Доме літаратара. Хоць да гэтага дырэктар корпуса на Фрунзэ,5 запэўніваў, што ніякіх праблем з арэндай не будзе, і на днях будзе падпісана дамова.

Паэт Мікалай Суліма не першы раз ладзіць літаратурныя імпрэзы. Сёлетні фестываль “Парадак слоў” – ужо другі па ліку, да гэтага ён таксама арганізаваў у Мінску серыю вечароў пад падвоенай назвай “Навстречу-Насустрач”, дзе выступалі выступалі самыя яркія беларуска- і рускамоўныя паэты. Не ўпершыню ён сутыкаецца і з такім стаўленнем чыноўнікаў да падобных імпрэзаў. Яны проста не хочуць рызыкаваць, мяркуе Мікалай Суліма.

- З такой пазіцыяй неаднакроць даводзілася сутыкацца. Такую ж пазіцыю, напрыклад, агучыў дырэктар мінскага Палацу моладзі, які сказаў, што мы, маўляў, не ведаем, што вы там будзеце рабіць, якія вершы будзеце чытаць, чаму вучыць нашу моладзь. Таму сказалі: нам прасцей адмовіць, каб наогул не мець аніякіх праблем.

Яшчэ адзін арганізатар фэсту “Парадак слоў”, расійскі літаратар Андрэй Новікаў некалькі год таму ўсур’ёз зацікавіўся беларускай паэзіяй. Сёлета ў траўні ён зладзіў у Маскве паэтычныя чытанні з удзелам Андрэя Хадановіча ды іншых беларускіх паэтаў, а цяпер рыхтуе зборнік беларуска-расійскай паэзіі. Ён кажа, што ў Расіі падобных праблем з правядзеннем культурных вечарын няма. Ён можа толькі здагадвацца, чаму ў Беларусі паэзія, як і рок-музыка, выклікае такую рэакцыю ў чыноўнікаў.

- Такой праблемы ў нас у прынцыпе няма, бо ў Расіі хапае праблем і без паэзіі. Паэзія стварае праблемы толькі ў моцна забюракратызаванай краіне, як Беларусь. Сучасны паэтычны фестываль ужо загадзя мае такую “крамолу”, бо ў паэтаў няма абмежаванняў, у сваіх вершах яны кажуць тое, што хочуць. Можа гэта якраз і не падабаецца тым, хто адмовіў нам.

Паэта Адама Глобуса арганізатары фестывалю “Парадак слоў” запрасілі на адкрыццё - і ён з задавальненнем пагадзіўся. Навіне пра перанос фестывалю Глобус зусім не здзівіўся. Кажа, што гэта рэч звычайная.

- Трэба радавацца, калі не адмаўляюць (смяецца). Заўжды знаходзіцца нейкі “вахцёр”, якому нешта падаецца, які перастрахоўваецца. Хаця я лічу, што гэта поўнае глупства – ствараць інфармацыйную нагоду на роўным месцы. Прыйдуць паэты – пачытаюць вершы. Гэта тое самае, што ранішнік забараніць…

Арганізатарам удалося зрэагаваць аператыўна і знайсці залю, таму пяцідзённы літаратурны фестываль пройдзе, як тое планавалася. Акрамя Адама Глобуса на адкрыцці “Парадку слоў” 2 кастрычніка ў Пушкінскай бібліятэцы ў Мінску возьмуць удзел Алесь Камоцкі, Людміла Рублеўская, а таксама госці з Украіны Аляксандр Кабанаў ды Ірына Крук і расійскія паэты. Потым цягам тыдня штодня будзе адбывацца па вечарыне. Літаратары будуць перамяшчацца па Мінску – музей Ваньковічаў, музей Багдановіча ды Пушкінская бібліятэка – і па краіне. 5 кастрычніка яны наведаюць Бабруйск. Цікава, што ці не ўпершыню ў беларускага літаратурнага фестывалю знайшоўся сур’ёзны спонсар – “Баброў”. Кіраўнік бровару Сяргей Левін такую падтрымку патлумачыў не толькі імкненнем падтрымаць усё якаснае і беларускае, але і тым, што арганізатар – ягоны сусед па пляцоўцы.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11499)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6743)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5239)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4861)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4266)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4183)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4122)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4038)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3784)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3318)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: