banner1 banner1 banner1

1.10.2007

Ва Украіне лідзіруюць Партыя рэгіёнаў і БЮТ. Сацыялісты не праходзяць важная навіна

18:15, — Палітыка

Ва Украіне лідзіруюць Партыя рэгіёнаў і БЮТ. Сацыялісты не праходзяць

Па выніках апрацоўкі Цэнтральнай выбарчай камісіяй 94,17% пратаколаў, за Партыю рэгіёнаў прагаласавалі 34,17%, БЮТ – 30,8%, НУ-НС – 14,29%, КПУ – 5,37%, Блок Літвіна – 3,98%, СПУ – 2,95%, супраць усіх – 2,70%.

У Палтаўскай, Ровенскай і Кіраваградскай абласцях падлічаныя 100% бюлетэняў.

Паводле інфармацыі Цэнтральнай выбарчай камісіі, у датэрміновых парламенцкіх выбарах ва Украіне ўзялі ўдзел 62,38% выбаршчыкаў.

ЦВК чакае, што сёння, 2 кастрычніка, да абеду атрымае каля 100% дадзеных аб выніках выбараў у тэрытарыяльных акругах, атрыманых па электроннай сістэме Выбары.

Афіцыйна пра вынікі выбараў ЦВК абвесціць да 15 кастрычніка ўключна, калі ў распараджэнні Камісіі будуць сабраныя ўсе дадзеныя на папяровых носьбітах.

30 верасня ўкраінцы прагаласавалі ў 225 выбарчых акругах, у якіх былі створаныя 34 036 выбарчых участкаў. У выніку выбараў у Раду пройдуць тыя партыі і блокі, якія атрымаюць не менш як 3% галасоў выбаршчыкаў.

Паводле дадзеных прэс-службы ЦВК, удакладненая колькасць выбаршчыкаў (пасля перадачы спісаў выбаршчыкаў ад працоўных груп уліку выбаршчыкаў акруговым выбарчым камісіям) складае 37 млн 514 тысяч грамадзян.

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Краіна пад канвоем

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: