29 красавiка 2024, панядзелак, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспертная ацэнка праекту «Закона аб інфармацыі»: «Закон будзе абмяжоўваць свабоду»

7 сакавіка 2007 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь занёс на разгляд «парламента» праект «Закона аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі». Законапраект быў ініцыяваны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі, а таксама Дзяржаўным цэнтрам бяспекі інфармацыі пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Міжнародныя эксперты сцвярджаюць, што праект закона парушае прынцыпы свабоды слова.

Праект закона вызначае асновы дзяржаўнай палітыкі ў сферы інфарматызацыі і абароны інфармацыі: парадак і ўмовы доступу грамадзян да адкрытай інфармацыі публічнага характару, пытанні абмену інфармацыяй, мэты і меры абароны інфармацыі, правы і абавязкі яе ўладальнікаў і ўласнікаў праграмна-тэхнічных сродкаў.

31 ліпеня 2007 года пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі «палаты прадстаўнікоў» па прамысловасці, паліўна-энергетычнаму комплексу, транспарту, сувязі і прадпрымальніцтву Сафроненка Т.Н. адбылося паседжанне Працоўнай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь ”Пра інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі“ (першае чытанне), у склад якой, акрамя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, уваходзяць доктар юрыдычных навук, супрацоўнік грамадскага аб'яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Пастухоў М.І., старшыня камітэта па законапраектнай дзейнасці Асацыяцыі “Інфапарк” Дзівін С.Ф., загадчык аддзелам дзяржаўнай навуковай установы “Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Навуменка Г.Н., намеснік дырэктара Дэпартамента інфарматызацыі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сякліцкі А.Ф., а таксама спецыялісты Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь і Сакратарыята «палаты прадстаўнікоў».

Слуханні праекту закона ўключаныя ў парадак дня восеньскай сесіі «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі. Аднак старшыня працоўнай групы Т.Сафроненка лічыць, што ў дадзеным выглядзе законапраект можа быць адхілены, бо ў парламенцкую камісію паступіла шмат сур'ёзных заўваг, у тым ліку ад Адміністрацыі прэзідэнта, грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў", АБСЕ. З прычыны таго, што як распрацоўнікі закона, так і сябры Працоўнай групы неаднаразова падкрэслівалі значэнне сусветнага досведу заканадаўчага рэгулявання, Фонд развіцця прававых тэхналогій арганізаваў у красавіку – ліпені 2007 года міжнародную экспертызу закона, звярнуўшыся за каментарамі да шэрагу вядучых экспертаў у дадзенай галіне.

Міжнародныя эксперты адзначылі наступнае:

• Стваральнікі закона не ўключылі ў яго артыкул, які вызначае агульную мэту і/або пэўныя задачы дадзенага закона (Лінда Аўстэрэ)

• Ствараецца ўражанне, што гэтым законам спрабуюць ахапіць вялізную колькасць розных сфер, для якіх у іншых краінах прадугледжанае дадатковае заканадаўства – таму закон не мае агульнага фокусу (Івар Талла).

• Прапанаваная версія законапраекта ніякім чынам не змяняе сітуацыю з пункту гледжання грамадзяніна або бюракрата, і замест таго, каб вызначаць пэўныя правілы гульні, носіць абсалютна двухсэнсоўны характар, а таксама стварае ўсе ўмовы для адвольнасці рашэнняў на любым узроўні іх прыняцця, што як раз павінна вынішчацца дадзеным тыпам заканадаўства. Закон не зможа дапамагчы ў вызначэнні кірунку працы дзяржавы, не кажучы ўжо пра агульнадэмакратычныя прынцыпы, і адзіную групу асоб, якая ў кароткія тэрміны зможа атрымаць ад яго выгаду – гэта кіраўнікі ўстаноў, якія будуць інтэрпрэтаваць дадзены закон (Івар Талла).

• Усё будзе залежаць ад ужывання – самая вялікая праблема ў тым, што палажэнні закона настолькі шырокія, а ўмовы выканання – настолькі неакрэсленыя, што дадзены закон можа ствараць умовы для істотных злоўжыванняў (Джон Макнамі)

• Калі гэты закон будзе прыняты, ён будзе абмяжоўваць свабоду інфармацыі і СМІ ў манеры, якая супярэчыць Еўрапейскім стандартам, усталяваным розным прыладамі ў рамках Рады Еўропы і Еўразвяза (Жан-Эрык дэ Какборн).

Поўны тэкст гл. па адрасе тэкст спасылкі

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках