banner1 banner1 banner1

10.10.2007

Міліцыянты арыштавалі Аляксандра Атрошчанкава, «Пагоню» і еўрапейскую сімволіку 9

13:14, — Палітыка

Міліцыянты арыштавалі Аляксандра Атрошчанкава, «Пагоню» і еўрапейскую сімволіку

Позна ўвечары 9 кастрычніка, у Менску арыштавалі дэмакратычнага актывіста Аляксандра Атрошчанкава. Міліцыянты ўварваліся ў кватэру апазіцыянера на другім паверсе (!) праз акно і правялі ператрус. З кватэры канфіскаваная аргтэхніка, у тым ліку кампутар, інфармацыйныя матэрыялы да Еўрапейскага Марша, сцягі Еўразвяза і беларускі нацыянальны герб «Пагоня», зроблены з гіпсу.

Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 Аляксандр Атрошчанкаў, уварваўшыся ў кватэру, міліцыянты заявілі, што ім паступіў ананімны званок пра тое, што там знаходзіцца труп. Аднак, як толькі міліцыянты патрапілі ў кватэру, перш за ўсё яны зацікавіліся кампутарамі.

Відавочна, што ўварванне ў кватэру Аляксандра Атрошчанкава ажыццёўленае па палітычных матывах. У момант нападу міліцыянтаў Атрошчанкаў пакінуў уключаным тэлефон, і мы чулі, як міліцыянты пагражалі яму і патрабавалі паказаць інфармацыйныя матэрыялы, звязаныя з Еўрапейскім Маршам. Потым тэлефон Атрошчанкава быў адключаны…

Ператрус у кватэры апазіцыянера працягваўся тры гадзіны. У кватэру не ўпусцілі жонку Аляксандра Атрошчанкава Дар'ю. Жонцы палітыка таксама не дазволілі перадаць мужу цёплыя рэчы з сабою ў турму.

Жонка Атрошчанкава паведаміла прэс-цэнтру Хартыі’97, што яе мужа адвезлі ў Цэнтральны РУУС Менска.

Такім чынам, улады працягваюць арышты арганізатараў Еўрапейскага Марша, нягледзячы на заклікі кіраўніцтва Еўрапейскага Звязу спыніць рэпрэсіі і дазволіць беларускім грамадзянам мірна правесці Марш.

Напісаць каментар (9)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта20.11.0821.11.08
EUR2 701.042 685.93
USD2 143.002 146.00
RUB78.0977.83

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

Лукашэнка даручыў звольніць двух намеснікаў міністра МУС, пракурораў і суддзяў (Абноўлена) (10819)

13.11, 15:43, — Палітыка

В Минске поставили памятник мальчику в генеральской форме (Фото) (8298)

15.11, 21:41, — Грамадства

Расея выкручвае рукі Лукашэнку (6627)

14.11, 8:32, — Эканоміка

Лукашэнка супраць дыктатарскай прыватызацыі? (6035)

13.11, 15:16, — Палітыка

Лукашэнка кляйміць кадравы пратэкцыянізм, наўпрост забыўшыся пра сваіх сыноў (5863)

14.11, 11:39, — Палітыка

Палкоўнік КДБ напіўся і зваліўся з лесвіцы (5308)

14.11, 16:28, — Палітыка

Шэраг беларускіх банкаў спынілі выдачу крэдытаў (Спіс) (4679)

19.11, 12:00, — Эканоміка

«Чистка» силовиков – только начало? (4639)

14.11, 11:24, — Палітыка

«Суровые» будни Лукашенко и его сыновей: «Мы прорезаем прорубь, ныряем туда и бежим по снегу в парилку» (4620)

18.11, 13:38, — Палітыка

Нацбанк увёў забарону на набыццё валюты (4451)

14.11, 18:06, — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: