Архіўныя матэрыялы
Навіны па даце
Навіны за 11.10.2007
-
23:00
И снова газовая атака
Вслед за Украиной к переговорам с «Газпромом» приступает Беларусь. На 11 октября в Москве была запланирована встреча руководства российской компании с белорусской делегацией в составе министра энергетики этой страны Александра Озерца и генерального директора ОАО «Белтрансгаз» Владимира Майорова.
-
18:14 Лукашенко против женщин 5
Верховный суд Беларуси принял решении о ликвидации женской партии «Надзея» (“Надежда”). Решение вступает в силу с момента его принятия и не может быть обжаловано.
-
18:09 Аляксандр Мілінкевіч заклікаў прыйсці на Кастрычніцкую плошчу 19
Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч выступіў з заявай напярэдадні Еўрапейскага Марша. “14 кастрычніка ў 14.00 мы сустрэнемся разам на Кастрычніцкай плошчы, каб прадэманстраваць сваю волю да Свабоды, свой еўрапейскі выбар. Потым пройдзем усе разам да дазволенага месца збору -- Акадэміі навук!”, -- заявіў Аляксандр Мілінкевіч.
-
17:52 Том Стопард: Жыве Беларусь! (Відэа) відэа 3
Выбітны брытанскі драматург, уладальнік прэміі "Оскар" сэр Том Стопард звярнуўся да беларусаў напярэдадні Еўрапейскага Марша. "Я спадзяюся, што Беларусь даведаецца, што такое росквіт", – сказаў у сваім звароце Том Стопард.
-
16:30 Апошні дыктатар Еўропы супраць Еўрапейскага Марша 11
Моладзевыя актывісты Мікіта Сасім і Павал Юхневіч затрыманыя сёння ў менскім мікрараёне Сухарава. Да актывістаў падышлі людзі ў цывільным, паказалі пасведчанні супрацоўнікаў міліцыі і заявілі, што моладзевыя актывісты нібыта падазраюцца ў здзяйсненні крымінальнага злачынства. Што гэта за «злачынства», міліцыянты не ўдакладнілі. Пры гэтым, як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, падчас затрымання на Мікіту Сасіма нават надзелі кайданкі.
-
16:10 Ігар Рынкевіч: «Заўсёды можна прыцягнуць да адказнасці тых міліцыянтаў, якія ілжыва сведчаць, тых службовых асоб, якія выносяць пазапраўныя рашэнні» 12
Фальсіфікацыя адміністрацыйных спраў супраць дэмакратычных актывістаў набыла ў Беларусі масавы характар. Амапаўцы і міліцыянты паслухмяна даюць лжывыя сведчанні на судах, што апазіцыянеры нібыта «брыдкасловілі», а суддзі ў сваю чаргу выносяць пазапраўныя прысуды да арышту. «Гэта недасканаласць рэпрэсіўнай сістэмы, пабудаванай рэжымам Лукашэнкі. Уласна, выдумаць нешта новае і не такое банальнае яны не могуць. Так званы «доказ» такога правапарушэння ідзе па простай схеме: міліцыянт гаворыць, што гэта адбылося, грамадзянскія асобы пра гэта ніколі не сведчаць. Калі хтосьці суправаджаў гэтага чалавека, то іх сведкавыя паказанні, як правіла, не ўлічваюцца. З юрыдычнага пункту гледжання, гэта як фальсіфікацыя доказаў, так і пазапраўнае прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці», – заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 вядомы юрыст, сустаршыня Грамадскай камісіі па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій Ігар Рынкевіч.
-
15:17
МЗС Беларусі: «Казаць пра дату адкрыцьця офісу Эўракамісіі пакуль зарана»
Сёньня завяршаецца тэхнічны візыт дэлегацыі Эўрапейскай камісіі на чале з кіраўніком аддзелу Ўкраіны, Малдовы і Беларусі генэральнага дырэктара зьнешніх сувязяў Эўракамісіі Хільдэ Хардэман.
-
15:15 В России цены пошли вверх. Годовой уровень инфляции уже достигнут
Инфляция окончательно вышла из-под контроля российских властей. За первую неделю октября цены выросли на 0,5%. "Это очень много", - признал глава Центробанка России Сергей Игнатьев. В то же время он заявил, что не будет предпринимать экстренных мер для сдерживания роста цен. Хотя для правительства это главный приоритет, а Госдума даже готова созвать внеочередное заседание для обсуждения роста цен.
-
15:09
У дзень Еўрапейскага Марша ў Брусэлі пройдзе акцыя салідарнасьці
2
14 кастрычніка ў Брусэлі на Beursplein (ст.м.Beurs) адбудзецца пікет салідарнасьці з удзельнікамі Эўрапейскага маршу, аргкамітэт Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня запрашае ўсіх каму неабыякавы лёс Беларусі.
-
14:54 Нобелеўскую прэмію атрымала брытанская пісьменніца
Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2007 год стала брытанская пісьменніца Дорыс Лесінг. Яе імя абвясціў пастаянны сакратар Шведскай Каралеўскай акадэміі і сябар Нобелеўскага камітэта Хорас Энгдаль 11 кастрычніка. Узнагарода прысуджаная ёй з фармулёўкай "за поўнае скепсісу, страсці і празорчай сілы разуменне досведу жанчын".
-
14:13 Ільхам Аліеў: «Каспійскі рэгіён – гэта адзіная альтэрнатыва паставак нафты і газу для Еўропы»
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў лічыць неабходным падпісваць доўгатэрміновыя дамовы на пастаўку нафты і газу паміж спажыўцамі і вытворцамі. Пра гэта ён сказаў сёння, выступаючы на пленарным пасяджэнні Віленскай канферэнцыі па энергетычнай бяспецы Развіццё энергетычнага супрацоўніцтва з рэгіёнамі Каспійскага і Чорнага мораў: насустрач пашырэнню энергетычнага рынку.
-
13:54 Павел Шеремет: Сегодня – чекисты, завтра – жертвы 31
Майор КГБ Беларуси ищет защиты не от независимых журналистов, а у журналистов. Небо упало на землю? Нет, типичная история нового белорусского времени, пишет известный российский журналист Павел Шеремет.
-
13:39 Віцэ-прэм'ер Чэхіі: «Нават вырашаючы найважнейшыя энергетычныя пытанні, нельга забываць пра правы чалавека»
“Нават вырашаючы найважнейшыя энергетычныя пытанні, нельга забываць пра правы чалавека”, – заявіў намеснік прэм'ер-міністра Чэхіі па еўрапейскіх справах Аляксандр Вондра, выступаючы 11 кастрычніка ў Вільні на міжнароднай канферэнцыі “Адказная энергетыка – для адказных партнёраў”.
-
13:38
Лукашэнка: «Энергетыка з эканамічнага пытання ператварылася ў палітычнае»
12
Аляксандр Лукашэнка заявіў у чацвер пра намер пачаць будаўніцтва атамнай электрастанцыі, падкрэсліўшы, што без яе "Беларусь не пражыве". "Мы вызначыліся, што стварэнне ўласнай ядзернай энергетыкі з'яўляецца безальтэрнатыўным варыянтам гарантыі нашай нацыянальнай бяспекі", – заявіў Лукашэнка.
-
13:35 N.R.M: Прыйшоў наш час! (Фотарэпартаж) фота 3
10 кастрычніка ў Менску адбыўся канцэрт N.R.M. Легендарны рок-гурт прэзентаваў новы альбом “06”. Колькасць жадаючых трапіць на мерапрыемства склала блізу 700 чалавек. У шатні не хапала месцаў. Падчас канцэрту на кашулі музыкі гурта Юрася Ляўкова красавалася сымболіка “Еўрапейскага Марша” і надпіс “Наш час прыйшоў!”.
-
13:08 Казуліну – Нобелеўскую прэмію! 5
Валеры Леванеўскі выступіў з грамадзянскай ініцыятывай па вылучэнні ў кандыдаты на Нобелеўскую прэмію міру Аляксандра Казуліна. Былы палітвязень і лідэр прадпрымальнікаў лічыць, што Аляксандр Казулін годны Нобелеўскай прэміі міру, як змагар за свабоду беларускага народа.
-
12:13 Станіслаў Гусак: «Балта-Чарнаморскі калектар даў бы Менску дадатковыя козыры на перамовах з Масквой»
Азербайджан, Грузія, Літва Польшча і Ўкраіна на энергетычнай канферэнцыі у Вільне падпісалі міжведамаснае пагадненне пра будаўніцтва Балта-Чарнаморскага калектара. Плануецца за 700 мільёнаў даляраў дабудаваць нафтаправод ад Бродаў да Плоцка і Гданьска. Ідэю стварэння калектара з удзелам Беларусі прапаноўваў у 1990-х гадах Беларускі Народны фронт. Пагадненне, якое заключана, аднак, без удзелу Беларусі, каментуе прэс-цэнтру Хартыя’97 адзін з распрацоўшчыкаў ідэі Балта-Чарнаморскага калектара, эканаміст Станіслаў Гусак.
-
12:02 Метро пачало працаваць з перабоямі
У Менску сёння раніцай другая лінія метрапалітэна працавала з перабоямі – інтэрвалы руху цягнікоў складалі да васьмі хвілін замест звычайных трох.
-
11:59 Еўразвяз спрасціў візавы рэжым для грамадзян Малдовы
10 кастрычніка ў Брусэлі было падпісанае пагадненне паміж Малдовай і краінамі ЕЗ аб спрашчэнні візавага рэжыму – паведамляе ІА "Навіны-Малдова" са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Малдовы.
-
11:46 Элізабэт Шрoдтэр: «Беларускім уладам давядзецца лічыцца з апазіцыяй»
Дэпутат Еўрапарламента Элізабэт Шрoдтэр лічыць, што Еўрапейскі Марш мае вялікае значэнне для Беларусі. Акцыя пацвярджае наяўнасць сур'ёзнай апазіцыі ў Беларусі, лічыць дэпутат. Дзякуючы гэтай акцыі афіцыйныя ўлады змогуць пераканацца ў наяўнасці апазіцыйных сілаў у краіне, з якімі ім давядзецца сур'ёзна лічыцца.
-
11:43 Не верьте российскому телевидению 8
Не мытьем, так катаньем. На фоне оранжевых поющих, розовых бархатных, тюльпановых и прочих цветочно-плодово-текстильных революций очень экзотично смотрится московская "революция" в Грузии. Как и положено, ей предшествовала революционная ситуация, которая образовалась аккуратненько после аутентичной "розовой" революции, когда пал режим "белого лиса" Шеварднадзе.
-
11:35 Аналітыкі прагназуюць расейска-беларускі газавы канфлікт 1
Сёньня ў Маскве міністар энэргетыкі Беларусі Аляксандар Азярэц і генэральны дырэктар “Белтрансгазу” Ўладзімер Маёраў правядуць перамовы з кіраўніцтвам “Газпрому”. Плянуецца абмеркаваць пытаньні паставак расейскага газу ў Беларусь у 2008 годзе, а таксама пастаўкі да канца гэтага году.
-
11:11 У жителей минской Рублевки проверят доходы 2
«Откуда у человека появились суммы в сотни тысяч долларов? Раньше богатые князья строили свои замки столетиями. А сейчас ни в чем не уступающие известным дворцам хоромы возводятся в один сезон!» - сказал председатель КГК Минской области Владислав Цыдик в интервью Интерфаксу.
-
11:00 Малако па цане даганяе бензін
Ужо другі тыдзень менчукі скардзяцца на перабоі з малаком і малочнымі прадуктамі. То камусьці не хопіць малака ў мяккім пакеце, то на вітрыне да вечара занадта бедны выбар беларускіх сыроў, а малако – толькі самае дарагое.
-
10:54 Віктар Івашкевіч: «Калi беларускiя ўлады не прыслухаюцца да прапановы Еўрасаюза, непазбежна наступяць сацыяльныя цяжкасцi»
Мiнгарвыканкам даў дазвол на правядзенне акцыi 14 кастрычнiка. Аднак чыноўнiкi не зацвердзiлi маршрут, прапанаваны арганiзатарамi Маршу. Як звычайна, улады прапанавалi ўдзельнiкам мерапрыемства сабрацца перад будынкам Акадэмii навук i прайсцi па тратуарах праспекта Незалежнасцi i вулiцы Сурганава да плошчы Бангалор. У парку Дружбы народаў мусiць адбыцца мiтынг. Тым не менш адзiн з заяўнiкаў i арганiзатараў "Еўрапейскага маршу", намеснiк старшынi Партыi БНФ Вiктар Iвашкевiч лiчыць рашэнне мiнскiх улад станоўчым.
-
10:49 Вінцук Вячорка: «Без палітычных зменаў мы будзем сядзець на расейскай нафта-газавай ігле»
10 кастрычніка ў Вільні , дзе адбываецца энергетычная канферэнцыя, Літва, Украіна, Польшча, Азербайджан і Грузія падпісалі дамову аб супрацоўніцтве ў энергетычнай сферы. Бакі дамовіліся пра стварэнне камерцыйна прывабнага калідору для транспартавання нафты і газу з рэгіёнаў Каспійскага мора на сусветны рынак, іншымі словамі, вядзецца пра стварэнне Балта-Чарнаморскага калектару. Аднак, нагадаем, што гэтая ідэя ўпершыню была агучаная яшчэ на пачатку 90-ых эканамічнай камісіяй Беларускага Народнага Фронту. Чаму Беларусь апынулася па-за межамі гэтага праекту прэс-цэнтру Хартыі’97 камэнтуе і старшыня БНФ Вінцук Вячорка:
-
10:28 Затрыманая старшыня Саюза палякаў Беларусі 1
Гарадзенская міліцыя затрымала журналіста часопісу «Magazyn polski na emigracji» Ігара Банцара. Дзеяч польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі дастаўлены ў аддзел міліцыі. Гадзіну пазьней, рэдактар часопісу «Magazyn polski na emigracji» Анджэй Пачобут паведаміў, што падчас спробы наведаць Ігара Банцара была затрыманая й старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс.
-
10:10 Еўрапейскі выбар на «шалях» беларускай улады 5
"Усё, што можа перашкодзіць людзям узяць удзел у Еўрапейскім Маршы — гэта толькі лянота ці жаданне жыць пры дыктатуры", – такую заяву зрабіў 10 кастрычніка на прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню акцыі старшыня аргкамітэта Віктар Івашкевіч, паведамляе БелаПАН.
-
10:01
14 кастрычніка беларусаў падтрымаюць на Вацлаўскай плошчы Прагі
2
14 кастрычніка 2007 году ў Празе на Вацлаўскай плошчы каля помніка Сьвятому Вацлаву адбудзецца акцыя “ Беларусь у Эўропу”. Мэта акцыі – салідарнасьць з дэмакратычнымі сіламі на Беларусі. Пачатак а 14-й гадзіне.
-
9:41 Балта-Чарнаморскі калектар пабудуюць без Лукашэнкі 1
Азербайджан, Грузія, Літва, Польшча і Украіна падпісалі міжведамаснае пагадненне аб супрацоўніцтве ў энергетычным сектары. Пагадненне падпісалі прадстаўнікі профільных міністэрстваў гэтых краін у сераду, у першы дзень энергетычнай канферэнцыі ў Вільні. Нагадаем, што ініцыятыву пабудаваць Балта-Чарнаморскі калектар яшчэ ў канцы 1990-х гадоў высоўвала апазіцыя Беларускага Народнага Фронту. Тады будучыня Беларусі бачылася такой: дэмакратычная краіна, адкрытая для сваіх еўрапейскіх суседзяў, якая мае нафтавыя пастаўкі і з Поўначы і Поўдні па балта-чарнаморскаму нафтаваму калектару. Цяпер гэтая ідэя здзяйсняецца без нашай краіны.