14 снежня 2025, Нядзеля, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вінцук Вячорка: «Без палітычных зменаў мы будзем сядзець на расейскай нафта-газавай ігле»

10 кастрычніка ў Вільні , дзе адбываецца энергетычная канферэнцыя, Літва, Украіна, Польшча, Азербайджан і Грузія падпісалі дамову аб супрацоўніцтве ў энергетычнай сферы. Бакі дамовіліся пра стварэнне камерцыйна прывабнага калідору для транспартавання нафты і газу з рэгіёнаў Каспійскага мора на сусветны рынак, іншымі словамі, вядзецца пра стварэнне Балта-Чарнаморскага калектару. Аднак, нагадаем, што гэтая ідэя ўпершыню была агучаная яшчэ на пачатку 90-ых эканамічнай камісіяй Беларускага Народнага Фронту. Чаму Беларусь апынулася па-за межамі гэтага праекту прэс-цэнтру Хартыі’97 камэнтуе і старшыня БНФ Вінцук Вячорка:

“Адказнасць за тое, што Беларусь засталася па-за межамі гэтага праекту нясе яшчэ папярэдні ўрад Кебіча, які сцвярджаў, што Расея заўжды будзе забяспечваць нас таннымі энергарэсурсамі дзякуючы яе геапалітычнай зацікаўленасці ў сяброўстве з Беларуссю. Але галоўная, велізарная адказнасць ляжыць на сённяшнім рэжыме Лукашэнкі, які сваёй палітыкай вядзе ня толькі да ізаляцыі Беларусі, але і да энергетычнага і, як наступства, эканамічнага, крызісу ў краіне. Беларусі патрэбны тэрміновыя палітычныя змены, у першую чаргу выкананне ўладамі 12 прапановаў Эўразьвязу, без чаго мы па-ранейшаму будзем сядзець на расейскай нафта-газавай ігле, што толькі паглыбіць ізаляцыю краіны як ад Эўропы, гэтак і ад усяго цывілізаванага свету і можа несьці пагрозу нашай палітычнай незалежнасці,” – заявіў Вячорка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках