13 снежня 2025, Субота, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Гусак: «Балта-Чарнаморскі калектар даў бы Менску дадатковыя козыры на перамовах з Масквой»

Азербайджан, Грузія, Літва Польшча і Ўкраіна на энергетычнай канферэнцыі у Вільне падпісалі міжведамаснае пагадненне пра будаўніцтва Балта-Чарнаморскага калектара. Плануецца за 700 мільёнаў даляраў дабудаваць нафтаправод ад Бродаў да Плоцка і Гданьска. Ідэю стварэння калектара з удзелам Беларусі прапаноўваў у 1990-х гадах Беларускі Народны фронт. Пагадненне, якое заключана, аднак, без удзелу Беларусі, каментуе прэс-цэнтру Хартыя’97 адзін з распрацоўшчыкаў ідэі Балта-Чарнаморскага калектара, эканаміст Станіслаў Гусак.

“Гэта насамрэч вельмі добра для гэтых краінаў, бо для адных пашырае рынкі збыту, для другіх дыверсіфікуе энэргапастаўкі, але для усіх удзельнікаў праекту спрыяе ўмацаванню незалежнасці. Шкада, што Беларусь пакуль не далучылася да гэтага праекту, бо яна аб’ектыўна вельмі зацікаўлена ва ўдзеле ў ім. Гэта дало б Менску дадатковыя козыры на перамовах з Масквой наконт коштаў на энерганосьбіты. Як вядома, кансультацыі па гэтым пытанні нашых чыноўнікаў з расейскімі вядуцца літаральна зараз”, – кажа спадар Гусак.

Эксперт лічыць, што Беларусі яшчэ не запозна далучыцца да пагаднення пяці краінаў. “Я спадзяюся, што Беларусь далучыцца да пагаднення пра будаўніцтва Балта-Чарнаморскага калектара. У яе яшчэ ёсць такая магчымасць. Тым больш, наша краіна абмяркоўвала гэтую ідэю на вышэйшым узроўні 1,5 года таму. Тады Лукашэнка папрасіў украінцаў зрабіць праектную дакументацыю па калектару. Цяпер усё сціхла. Магчыма, Беларусь не хоча злаваць Расею”, – выказвае меркаванне эканаміст.

На думку эксперта, нягледзячы на тое, што па цэнавым фактары альтэрнатыўныя пастаўкі нафты зараз ня вельмі прывабныя, яны будуць спрыяць умацаванню энергетычнай і палітычнай незалежнасці Беларусі. “Ня трэба шукаць таннай нафты і газу, бо за іх нам прыйдзецца сплачваць вельмі вялікія маральныя і палітычныя выдаткі. Беларусь павінна абвесціць, што яна незалежная дзяржава. Калі мы мяняем свабоду на каўбасу, хутка прыйдзе той час, калі ў нас не будзе не аднаго не другога. А паколькі цэны на энерганосьбіты, гэта ўжо вызначана, будуць расці, нам вельмі неабходна альтэрнатыва, каб мець магчымасць выбіраць сярод пастаўшчыкоў, а не пагаджацца на тое, каб плаціць любую манапольную цану, купляючы нафту толькі ў Расеі”, – заключае Станіслаў Гусак

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках