13 снежня 2025, Субота, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нобелеўскую прэмію атрымала брытанская пісьменніца

Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2007 год стала брытанская пісьменніца Дорыс Лесінг. Яе імя абвясціў пастаянны сакратар Шведскай Каралеўскай акадэміі і сябар Нобелеўскага камітэта Хорас Энгдаль 11 кастрычніка. Узнагарода прысуджаная ёй з фармулёўкай "за поўнае скепсісу, страсці і празорчай сілы разуменне досведу жанчын".

Дорыс Лесінг нарадзілася ў 1919 годзе ў Керманшаху (Іран), дзяцінства і юнацкасць правяла ў Афрыцы, а з 1949 г. Жыве ў Лондане. Пачала друкавацца ў 1949 годзе. Яе дэбютны раман называўся "The Grass is Singing" ("Трава спявае"). Між 1952 і 1969 гадамі апублікавала напаўаўтабіяграфічную серыю з пяці раманаў і зборніка апавяданняў "The Children of Violence" ("Дзеці гвалту"), у 1979-1983 гады выпусціла серыю фантастычных раманаў "The Canopus in Argos: Archives Series" ("Канопус у Аргосе"). Пры станоўчым водгуку Браяна Олдзісса, крытыка і гісторыка навуковай фантастыкі, серыя была раскрытыкаваная за выкарыстанне канцэпцыі багоў-прышэльцаў. Адзін з яе самых вядомых раманаў – "The Golden Notebook" ("Залаты дзённік") – быў апублікаваны ў 1962 годзе і лічыцца класікай феміністычнай літаратуры.

Цырымонія ўручэння залатога медалю, дыплома Шведскай Каралеўскай акадэміі і чэку на 10 мільёнаў шведскіх крон (1,542 мільёна даляраў) адбудзецца ў Стакгольме 10 снежня 2007 года.

Правілы Шведскай Каралеўскай акадэміі забараняюць згадванне імёнаў патэнцыйных уладальнікаў прэміі не толькі ў прэсе, але і ў прыватных гутарках. Напярэдадні ўручэння ўзнагароды сябры Нобелеўскага камітэта галасуюць за аднаго з пяці кандыдатаў з кароткага спісу, змест якога застаецца тайнай.

Нагадаем, што другі год запар адным з намінантаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры быў вядомы беларускі пісьменнік Рыгор Барадулін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках