Нобелеўскую прэмію міру атрымаў Альберт Гор
- 12.10.2007, 12:21
Нобелеўскі камітэт прысудзіў у пятніцу прэмію міру за 2007 год Альберту Гору і Міжурадавай групе экспертаў па змяненні клімату за ўкладанне ў барацьбу з кліматычнымі змяненнямі.
Былы віцэ-прэзідэнт ЗША ўзяў удзел у стварэнні дакументальнага фільма "Нязручная праўда", які атрымаў прэмію амерыканскай кінаакадэміі "Оскар".
У Міжурадавую групу экспертаў па змяненні клімату ўваходзяць спецыялісты, занятыя, у прыватнасці, у кансультаванні і падрыхтоўцы дакладаў па кліматычных змяненнях для ААН. Групу ўзначальвае навукоўца з Індыі Раджэндра Пашауры.
Прэмія міру сёлета прысуджаная з фармулёўкай «за намаганні па фармаванні распаўсюджванні ведаў пра кліматычныя змяненні, якія адбываюцца пад уплывам чалавека, і закладанне падмурка тых мераў, якія неабходныя для барацьбы з гэтымі змяненнямі».
Нагадаем, сёлета на Нобелеўскую прэмію міру прэтэндавалі таксама беларусы – другі год запар у спісе намінантаў знаходзіцца праваабаронца Алесь Бяляцкі і ўпершыню сёлета быў высунуты экс-старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч.