15 снежня 2025, панядзелак, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілінкевіч адкрыў міжнародны турнір па грэка-рымcкай барацьбе (Фота)

5

Сёння лідэр руху “За Свабоду!” Аляксандр Мілінкевіч прыняў удзел у адкрыцці міжнароднага турніра па грэка-рымскай барацьбе на прызы чэмпіёна Еўропы і свету, алімпійскага прызёра Ігара Каныгіна. На турнір палітык прыехаў па асабістаму запрашэнню Ігара Каныгіна.

Апазіцыйны лідэр распавёў, што з'яўляецца прыхільнікам грэка-рымскай барацьбы і з павагай ставіцца да гаспадара турніру Ігара Каныгіна.

-- Ігар Каныгін не толькі выдатны спартоўца, гонар Беларусі, але і чалавек, які мае актыўную грамадзянскую пазіцыю і дэмакратычныя погляды, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч. – Для мяне гонар быць побач з ім і ўдзельнічаць у адкрыцці турніра.

Даведка. Ігар Каныгін нарадзіўся у 1956 годзе. Заслужаны майстар спорту СССР, двухразовы чэмпіён свету, чатырохразовы чэмпіён Еўропы, прызёр Алімпійскіх гульняў. Жыве ў Віцебску. Вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Віцебскага абласнога савету на выбарах 2006 года.

Фота "Еўрарадыё"

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках