18 студзеня 2026, Нядзеля, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Нямеччыны: «Імкненне беларусаў да дэмакратыі мае патрэбу ў нашай падтрымцы»

1
Кіраўнік МЗС Нямеччыны: «Імкненне беларусаў да дэмакратыі мае патрэбу ў нашай падтрымцы»

Міністр замежных спраў Нямеччыны пракаментаваў вынікі Еўрапейскага Марша, які адбыўся 14 кастрычніка ў Менску. У інтэрв'ю «Нямецкай хвалі» міністр замежных спраў ФРГ Франк-Вальтар Штайнмаер (Frank-Walter Steinmeier) з задавальненнем адзначыў, што супраць удзельнікаў Еўрапейскага Марша ў Менску, насуперак чаканням, не была ўжытая сіла. Адмысловае ўражанне на кіраўніцтва Нямеччыны, па словах Штайнмаера, аказала прадэманстраванае ўдзельнікамі Марша жаданне спрыяць пасоўванню Беларусі па шляху дэмакратыі. «Такое імкненне мае патрэбу ў нашай падтрымцы», – падкрэсліў міністр замежных спраў ФРГ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках