9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяцей высокіх службоўцаў могуць не ўпусціць у Еўропу

16
Дзяцей высокіх службоўцаў могуць не ўпусціць у Еўропу

Спіс беларускіх персон нон-грата ў Еўропе можа папоўніцца сваякамі службоўцаў, якія ўжо лічацца ў гэтым спісе.

У прыватнасці, у яго могуць патрапіць Захар Навумаў, сын міністра ўнутраных спраў РБ, які працуе дыпламатам у Жэневе, і Андрэй Сухарэнка, сын былога старшыні КДБ, які працуе першым сакратаром па пытаннях Рады Еўропы ў амбасадзе РБ у Страсбургу.

Гэтыя прапановы змешчаныя ў фармуляры дэпутаткі Еўрапарламента спадарыні Жанін Хенніс-Плассхарт. Паводле інфармацыі «Белорусского партизана», падрыхтоўка дадзенага фармуляра з прапановамі пашырыць спіс неўяздных беларускіх службоўцаў у Еўропу пачалася пасля публікацый у беларускіх СМІ.

Так, у жніўні гэтага года ў газеце «Народная воля» былі апублікаваныя матэрыялы «Дзе працуюць дзеці высокіх службоўцаў?» і «Дзеці вышэйшага кіраўніцтва краіны пакідаюць «сытую» і «свабодную» Беларусь». Гэтыя матэрыялы былі перакладзеныя на галандскую мову і перададзеныя з суправаджальным лістом для разгляду дадзенага пытання галандскім дэпутатам Еўрапарламента. У выніку, 11 кастрычніка 2007 года галандскай дэпутаткай Еўрапарламента спадарыняй Жанін Хенніс-Плассхарт (Jeanine Hennis-Plasschaert) быў пададзены ў Камісію Еўрапарламента шэраг пытанняў наконт сённяшняга становішча ў Рэспубліцы Беларусь . У прыватнасці, закранутая тэма сыноў беларускага кіраўніцтва, якія займаюць высокія пасады.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках