У метро быў пажар?
- 16.10.2007, 13:35
У аўторак быў часова перакрыты ўваход на станцыю Менскага метрапалітэна "Плошча Леніна", паведамілі "Інтэрфаксу" ў транспартным прадпрыемстве "Менскі метрапалітэн".
Там растлумачылі, што ў сувязі з тленнем каробкі ўваходных дзвярэй доступ з вуліцы на станцыю быў зачынены з 11.57 да 12.02. Пры гэтым на прадпрыемстве растлумачылі, што рух цягнікоў не спыняўся.
"Цяпер станцыя працуе ў нармальным рэжыме: уваход на яе адчынены", – падкрэслілі там.