13 снежня 2025, Субота, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бародка і Леанід Навіцкі – у спецпрыёмніку на Акрэсціна

Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, сябра аргкамітэта Еўрапейскага Марша Зміцер Бародка і дэмакратычны актывіст Леанід Навіцкі знаходзяцца ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна. У той самы час супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС Менска, парушаючы закон, адмаўляюцца паведамляць родным і блізкім пра месцазнаходжанне апазіцыянераў. Як стала вядома ўжо раніцай 2 кастрычніка, праваабаронца Святлана Гарохавік таксама знаходзіцца на Акрэсціна. Як мяркуюць, 2 кастрычніка актывістаў будуць судзіць у Цэнтральным судзе Менска.

Сябра аргкамітэта Еўрапейскага Марша Зміцер Бародка, дэмакратычны актывіст Леанід Навіцкі і праваабаронца Святлана Гарохавік былі схопленыя 1 кастрычніка ў 17.30 працаўнікамі сілавых структур. Апазіцыянеры паспелі толькі паведаміць прэс-цэнтру Хартыі’97 па тэлефоне, што іх вязуць у Цэнтральны РУУС Менска.

Нагадаем, што Леанід Навіцкі толькі 1 кастрычніка быў вызвалены з спецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсціна. Арыштоўвалі Навіцкага супрацоўнікі КДБ, якія канфіскавалі з яго кватэры 100 сцягоў Еўрапейскага Звязу і інфармацыйныя матэрыялы з еўрапейскай сімволікай.

Першапачаткова ў дачыненні Навіцкага быў складзены пратакол па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве). Аднак 25 верасня актывіста асудзілі на 10 сутак па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Не выключана, што над актывістам пройдзе яшчэ адзін суд – гэтым разам за арганізацыю Еўрапейскага Марша.

Улады пайшлі традыцыйным шляхам, арыштоўваючы патэнцыйна актыўных грамадзян напярэдадні масавых акцый, беспадстаўна вінавацячы іх у "хуліганстве". Так было ў 2006 годзе напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, таксама адбывалася сёлета перад Днём Волі.

Варта таксама нагадаць, што пратэст у сувязі з арыштам актывістаў дэмакратычных сілаў Беларусі напярэдадні Еўрапейскага Марша заявіла камісарка Еўразвяза Беніта Ферэра-Вальднер. З заявы еўракамісара вынікае, што рэпрэсіі супраць апазіцыі толькі пагоршаць стасункі афіцыйнага Менска з Еўропай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках