Раман Абрамовіч правёў у Менску тры з паловай гадзіны
3- 2.10.2007, 0:38
Афіцыйныя крыніцы пра візіт губернатара Чукоткі, алігарха Рамана Абрамовіча маўчаць або аджартоўваюцца. Маўляў, калі і прылятаў, то не да нас. А вось менш афіцыйныя, але вельмі дасведчаныя людзі сцвярджаюць, што ў мінулы аўторак, 25 верасня, уладальнік футбольнага клуба «Чэлсі» прылятаў у Менск з Лондана. Самалёт Рамана Абрамовіча прызямліўся ў аэрапорце Менск-1 каля 11 гадзін.
Следам прыляцеў яшчэ адзін прыватны самалёт з Масквы. У трапа самалёта Абрамовіча і пасажыраў маскоўскага рэйса чакалі «Мэрсэдэсы» і джыпы. Праз VIP-залу аэрапорта Менск-1 важныя госці вышлі ў горад і з'ехалі ў невядомым кірунку. Картэж перасоўваўся па вуліцах горада без суправаджэння ДАІ. Пра гэта «КП в Беларусі» заявілі ў УІАС МУС.
Куды ездзіў алігарх, можна толькі меркаваць. На перамовы? Аднак у аэрапорту Менск-1 нас запэўнілі, што ў іх створаныя ўсё ўмовы для правядзення перамоў. Так што ехаць далёка не трэба. Да таго ж «КП в Беларуси» датэлефанавалася да некалькіх вядомых беларускіх бізнэсмэнаў, з якімі Абрамовіч тэарэтычна мог бы весці перамовы, але тыя пра візіт расейскага алігарха ў Менск нічога не чулі. А магчыма, не прызналіся.
Аўтаматычна адпала рамантычная версія, што Абрамовіч сустракаўся ў Менску з былой жонкай Вольгай. Яны даўно развяліся, але, магчыма, якое-небудзь важнае сямейнае свята прымусіла Рамана Аркадзевіча на тры з паловай гадзіны вярнуцца да першай жонкі? Але, як высветлілася, Вольга жыве і працуе ў Маскве, а пад Менскам мае дом, дзе бывае наездамі.
Яшчэ хутчэй адпала версія важных дзяржаўных перамоваў. Як сцвярджаюць відавочцы, Абрамовіча ў Менску не сустракаў ніхто з службоўцаў, і нумары на машынах не былі ўрадавымі.