13 снежня 2025, Субота, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На прадпрымальнікаў «ціснулі», але яны ўсё роўна не выйшлі на працу (Фотарэпартаж)

4

Сёння ў гандлёвых цэнтрах “Зеркала”, “Паркінг", "Ждановічы" значная частка індывідуальных прадпрымальнікаў спыніла працу. У вітрынах выстаўляліся таблічкі "Зачыненае". Адны прадаўцы тлумачылі, што распараджэнне зачыніць сёння гандлёвыя кропкі паступілі ад гаспадароў. Некаторыя прадаўцы і індывідуальныя прадпрымальнікі не ўтойвалі, што спынілі гандаль у сувязі з правядзеннем агульнага аднадзённага страйку, бо перамовы з уладай, з нагоды развязання праблем, якія склаліся ў выніку прыняцця двух прэзідэнцкіх указаў, зайшлі ў тупік.

Прадпрымальнікі прызналіся, што на іх робіцца ціск з боку адміністрацыі ТЦ "Зеркала" з патрабаваннем аднавіць гандаль, інакш у далейшым узнікнуць праблемы. Ім было заяўленае пра "недапушчальнасці палітызацыі" гандлю.

Адміністрацыя гандлёвага цэнтра ў гутарцы з карэспандэнтам Хартыі’97 адмаўляла наяўнасць якіхсьці праблем. Было заяўленае, што "Зеркало" ў асноўным працуе, а спынілі гандаль прадаўцы "Ждановіч" і "Паркінга". Аднак беглы агляд гандлёвага цэнтра "Зеркало" дазваляў зрабіць выснову, што працу спынілі больш за палову гандлёвых сектараў. Залы спусцелі.

Нагадаем, падставай для правядзення страйку паслужыла прыняцце ўказу № 760, па якім, пачынаючы з 1 студзеня 2008 года, індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) не могуць прыцягваць наёмных працаўнікоў за выключэннем членаў сям’і і блізкіх сваякоў. Пры гэтым застаецца ў сіле абмежаванне колькасці працаўнікоў у ІП да трох чалавек. Апошняй кропляй сталі летнія масавыя праверкі на рынках, неабгрунтаваныя штрафныя санкцыі і арышты тавараў. Калі ўказы 760 і 302 не будуць перагледжаныя або скасаваныя, надалей, акрамя аднадзённага страйку, будзе разгледжанае пытанне аб правядзенні рэспубліканскага шматдзённага страйку з нявыплатай падаткаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках