13 снежня 2025, Субота, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Янчэўскі прыйшоў на месца арыштаванага Холада

1

Былы кіраўнік БПСМ (“Беларускага патрыятычнага саюза моладзі”) і экс-дэпутат «палаты прадстаўнікоў» Усевалад Янчэўскі прызначаны першым намеснікам начальніка Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта.

Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў сам Усевалад Янчэўскі. Нагадаем, да яго першым намеснікам Алега Праляскоўскага быў Уладзімір Холад, якога затрымалі па падазрэнні ў хабарніцтве. У бліжэйшым часе Вярхоўны суд пачне разгляд крымінальнай справы Холада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках