13 снежня 2025, Субота, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзевяць краін ЕЗ увойдуць у Шэнгенскую зону раней за тэрмін

Дзевяць новых сябраў Еўразвяза ўвойдуць у Шэнгенскую зону за тыдзень да каталіцкіх Каляд, гэта значыць на два тыдні раней за абвешчаныя тэрміны, паведамляе агенцтва Associated Press.

Як заявіў Руі Перэйра, міністр унутраных спраў Партугаліі, якая старшынствуе ў дадзены момант у ЕЗ, усе неабходныя праверкі і ўзгадненні завершаныя. Цяпер Славаччына, Славенія, Вугоршчына, Чэхія, Польшча, Мальта, Латвія, Літва і Эстонія могуць скасаваць памежны кантроль на агульных межах.

Пашпартны кантроль у еўрапейскіх аэрапортах для грамадзян гэтых краін захаваецца да сакавіка 2008 года. Між іншым, адзначае агенцтва, Кіпр, які таксама ўваходзіць ў Еўразвяз, выказаў намер яшчэ цягам года не далучацца да Шэнгенскай зоны.

Нагадаем, Шэнгенскае пагадненне аб памежным кантролі на ўнутраных межах паміж еўрапейскімі краінамі было падпісанае ў 1985 годзе. На дадзены момант да дамовы далучыліся Бельгія, Люксембург, Нідэрланды, Нямеччына, Францыя, Італія, Гішпанія, Партугалія, Грэцыя, Аўстрыя, Швецыя, Фінляндыя, Данія, Нарвегія і Ісландыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках