«Газпром» падвысіць цану на газ для Латвіі на 40%
- 2.10.2007, 15:30
"Газпром" мае намер з пачатку 2008 года падвысіць цану на газ для Латвіі на 40%. Пакуль бакі праводзяць перамовы па новых умовах пастаўкі. Чакаецца, што дамова будзе складзеная да канца гэтага года.
Пасля гэтага кампанія Latvijas Gaze апублікуе памеры тарыфаў для латвійскіх спажыўцоў. Пакуль жа яе прадстаўнікі не могуць сказаць, на колькі вырасце кошт "блакітнага паліва" ўнутры краіны. Пакуль расейскі газ абыходзіцца Латвіі ў $220 за тысячу кубаметраў.