13 снежня 2025, Субота, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэстуючых прадпрымальнікаў запрасілі на перамовы

Як паведаміў БелаПАН сябар аргкамітэта па стварэнні рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Аляксандр Таўстыка, да індывідуальных прадпрымальнікаў, якія цяпер удзельнічаюць у імправізаваным мітынгу каля гандлёвага цэнтра «Паркінг», прыехаў начальнік упраўлення прадпрымальніцтва Менгарвыканкама Аляксандр Каліноўскі, які прапанаваў прадпрымальнікам прыйсці 3 кастрычніка на перамовы па адрэсе Карла Маркса, 39, непадалёк ад Адміністрацыи прэзідэнта, каб яшчэ раз абмеркаваць з уладамі ўзніклыя праблемы.

Нагадаем, сёння праходзіць страйк прадпрымальнікаў, у якім бяруць удзел каля 30 тысяч чалавек. У акцыі ўдзельнічаюць Слуцк, Светлагорск, Баранавічы, Рэчыца, Салігорск, Слонім, Пінск, Бабруйск, Віцебск, Пружаны, Узда, Барысаў. У Менску спыненая праца практычна ўсіх гандлёвых цэнтраў: рынку «Ждановічы», «Паркінг», «Атлантик», «Еўропа», «Купалаўскі», «Свелта» і інш.

Прадпрымальнікі выступаюць супраць указу прэзідэнта № 760, паводле якога пачынаючы з 1 студзеня 2008 года ІП не могуць прыцягваць наёмных працаўнікоў, за выключэннем сяброў сям'і і блізкіх сваякоў. Яшчэ адным патрабаваннем ІП з'яўляецца прыняцце закона аб малым і сярэднім бізнэсе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках