13 снежня 2025, Субота, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Роўда: «Расейскі народ патрапіў туды ж, куды і беларускі»

«Я выказваю глыбокае спачуванне расейскаму народу. Ён патрапіў у тую ж самую сітуацыю, у якую ў свой час беларускі народ», – так пракаментаваў АФН вядомы беларускі палітолаг Уладзімір Роўда выказванні прэзідэнта Пуціна пра яго планы на самую блізкую будучыню.

Беспартыйны Пуцін учора на з'ездзе ЕР пагадзіўся ўзначаліць партыйны спіс гэтай партыі, а ў выпадку выканання дзвюх умоў заадно і крэсла прэм'ера Расеі.

«Улада ў Расеі становіцца незмяняльнай. Няма рэальных рычагоў для таго, каб адхіліць дэмакратычным шляхам эліту, якая дарвалася да ўлады. Гэта паказчык таго, што Расея зрабіла вельмі рэзкі нахіл у бок аўтарытарызму, які цяпер будзе проста ўмацоўвацца», – адзначыў эксперт.

Паводле яго слоў, расейскі аўтарытарызм некалькі адрозніваецца ад беларускага.

«Расейскі аўтарытарызм адрозніваецца ад нашага. Там аднапартыйная сістэма, то бок, нейкая асучасненая сітуацыя, якая нагадвае ў той самы час Савецкі Саюз, калі ўсім кіравала КПСС», – параўнаў Роўда. – «Цяпер усім кіруе «Единая Россия», якая кантралюе не толькі парламент, але і прэзідэнцкую адміністрацыю».

«Але калі казаць пра нейкія прагнозы, то я лічу, што ўвогуле, Пуцін сыдзе з прэзідэнцкай пасады ненадоўга. Ён вернецца абавязкова. Папрацаваўшы прэм'ер-міністрам, ён зноў апынецца кіраўніком дзяржавы», – мяркуе эксперт.

«Ну і ўвогуле, гэтая чахарда будзе працягвацца даволі доўга», – падвёў вынік Уладзімір Роўда.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках