banner1 banner1 banner1

22.10.2007

Яраслаў Раманчук: «Я не кажу, што наша эканоміка абваліцца заўтра, але праз год …» 6

12:30, — Эканоміка

Міністэрства статыстыкі і аналізу падлічыла, што ў студзені–жніўні гэтага года з стратамі спрацавалі 459 прамысловых прадпрыемстваў Беларусі, або 21,1% ад іх агульнай колькасці. Вядомы эканаміст Яраслаў Раманчук лічыць, што насамрэч «стратных» прадпрыемстваў не менш за палову.

– Гледзячы што і па якіх крытэрах лічыць стратным, – каментуе дадзеныя афіцыйнай статыстыкі Яраслаў Раманчук у інтэрв'ю «Белорусскому партизану». – Калі да тых 21,1% афіцыйна стратных прадпрыемстваў прыплюсаваць тыя, якія маюць практычна нулявую рэнтабельнасць або рэнтабельнасць да 5 працэнтаў, то мы атрымаем 40-45 працэнтаў прамысловасці, якая працуе ў мінус або практычна ў мінус. Я не кажу, што заўтра або праз дзень наша эканоміка абваліцца або грымне дэфолт. Такога, думаю, не адбудзецца як мінімум яшчэ год. Хоць хутка нашай эканоміцы давядзецца працаваць у куды больш складаных умовах, чым сёння, праз новыя цэны на расейскія энерганосьбіты.

Тут важна іншае. Наш урад практычна нічога не робіць, каб рэальна вырашаць праблему стратных прадпрыемстваў. Я асабіста не ведаю ніводнага прыкладу эфектыўна праведзенай санацыі завода-банкрута. У лепшым выпадку падкінуць ільгот або перакрыюць кісларод кампаніям-канкурэнтам у відзе высокіх увазных пошлін, як гэта было, напрыклад, у выпадку з «Гомсельмашем» і гарадзенскай тытунёвай фабрыкай. Але гэта ж не выхад з становішча.

Акрамя таго, ніхто ў нашай краіне не ведае, колькі ж грошай ідзе на падтрымку неэфектыўнай вытворчасці ў прамысловай і сельскагаспадарчай сферах. І вось гэта гняце больш за ўсё. Таму што чалавек, які не ведае сваіх выдаткаў, урэшце, аказваецца без прыбыткаў.

Па словах эканаміста, на прадпрыемствы-банкруты і напаўбанкруты марнуецца не менш за 10 працэнтаў ВУП – гэта значыць, прыблізна 4 мільярды даляраў. «Вось і думайце, ці можа сабе гэта дазволіць у дадзены момант наша дзяржава» - падагульняе Яраслаў Раманчук.

Напісаць каментар (6)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Ад рэпутацыі правінцыйнага дыктатара не вызваліцца

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Геніяльнае вынаходніцтва беларускіх навукоўцаў – машына па ўборцы агуркоў (Відэа) (4566)

27.08, 19:01, — Грамадства

Прыйшоў час паказаць сілу (4559)

25.08, 12:58, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Мядзведзеў збіраецца ваяваць з Амэрыкай з дапамогай Лукашэнкі? (4139)

27.08, 8:21, — Палітыка

Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта (3544)

26.08, 12:26, — Эканоміка

Посол Беларуси в России: «Лукашенко скоро поддержит независимость Южной Осетии и Абхазии» (3527)

28.08, 18:40, — Палітыка

Козулин хвалит Америку, но не против российского рубля (3304)

26.08, 8:59, — Палітыка

Россию уже ничто не спасет (3221)

25.08, 10:53, — У свеце

«New Yorker»: СССР распался, но Россия беспощадно вторгается в Грузию, а Беларусью правит диктатор Лукашенко (3219)

24.08, 3:14, — Палітыка

Расейскі амбасадар зноў цісне на афіцыйны Менск (3148)

27.08, 16:39, — Палітыка

Таццяна Казыра адмовілася ад прапановы чыноўніка МЗС: «У Беларусі ў мяне цяжкае жыцьцё» (3124)

23.08, 15:41, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: