9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы абвешчаныя афіцыйныя вынікі выбараў

Увечары ў аўторак дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы апублікавала афіцыйныя вынікі пазачарговых выбараў у парламент краіны, якія адбыліся 21 кастрычніка.

Паводле гэтых дадзеных, перамогу на выбарах атрымала ліберальная партыя Грамадзянская платформа, якую ўзначальвае Дональд Туск. Апазіцыя заручылася падтрымкай 41,51 працэнтаў выбаршчыкаў і можа спадзявацца на 209 з 460 месцаў у Сейме, ніжняй палаты парламента.

Кіроўная кансерватыўная партыя Права і справядлівасць прэм'ер-міністра Яраслава Качыньскага заняла другое месца з 32,11 працэнтамі галасоў. У новым парламенце ў яе будзе 166 мандатаў.

Яшчэ толькі дзве партыі змаглі пераадолець пяціпрацэнтны бар'ер, неабходны для праходжання ў Сейм. Трэцяе месца на выбарах заняў сацыял-дэмакратычны блок Левыя і дэмакраты былога прэзідэнта Польшчы Аляксандра Квасьнеўскага. Заручыўшыся падтрымкай 13,15% выбаршчыкаў, блок будзе прадстаўлены ў парламенце 53 дэпутатамі.

Найстарэйшая ў краіне Польская сялянская партыя Вальдэмара Паўляка набрала 8,91% галасоў і атрымала 31 мандат. Паводле заканадаўства, пакінутае адно месца ў Сейме адыдзе кандыдату ад нямецкай нацыянальнай меншасці.

Яўка выбаршчыкаў на выбарах склала 53,88 працэнты і з'яўляецца самай рэкорднай за ўсю гісторыю парламенцкіх выбараў.

Паводле прагнозаў аналітыкаў, для забеспячэння парламенцкай большасці Грамадзянская платформа ўступіць у кааліцыю з Польскай сялянскай партыяй, новым прэм'ер-міністрам стане Дональд Туск, а кіроўная Права і справядлівасць сыдзе ў апазіцыю.

Як чакаюць, першае пасяджэнне новага парламента краіны адбудзецца 5 лістапада

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках