9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада бяспекі Украіны просіць Лукашэнку і Пуціна рассакрэціць архівы

Дзяржаўнаму камітэту архіваў неўзабаве было б дарэчы скласці пагадненні з Расеяй і Беларуссю з мэтай вяртання ўсіх спраў па закатаваных галадаморам і рэпрэсаваных украінцах. Такое меркаванне, адказваючы на пытанне журналістаў, выказала прэс-сакратарка Рады Бяспекі Украіны Марына Астапенка. Паводле яе слоў, з свайго боку РБУ ужо даўно рассакрэціла ўсе дакументы па Галадаморы.

Разам з тым неўзабаве РБУ плануе пачаць працу па апублікаванні дакументаў МУС наконт "так званай справы аб раскулачванні", колькасць пацярпелых украінцаў у якой складае да 500 тысяч чалавек, паведамляе «Украінская праўда».

Таксама яна паведаміла, што РБУ па даручэнні прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі неўзабаве пачне стварэнне падраздзяленняў па барацьбе з ксенафобіяй. Такое рашэнне было прынятае пасля сустрэчы Юшчанкі і в.а. кіраўніка РБУ Валянціна Налівайчанкі з прадстаўнікамі габрэйскіх грамадскіх арганізацый, на якой Налівайчанка здаў справаздачу аб раскрытых злачынствах ксенафобскага характару.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках