banner1 banner1 banner1

24.10.2007

«Gazeta Wyborcza»: Будучага прэм’ер-міністра Польшы могуць не ўпусціць у Беларусь

17:37, — Палітыка

Лідэр “Грамадзянскай платформы” Дональд Туск будзе першым у гісторыі прэм’ер-міністрам Польшчы, які зьяўляецца непажаданую асобаю ва ўсходніх суседзяў – сьцвярджаецца ў апошнім нумары польскай «Gazeta Wyborcza» у артыкуле «Туск ня ўедзе ў Беларусь».

Польская газэта адзначае, што беларуская прэса пісала пра парлямэнцкія выбары ў Польшчы й зазначала: «Ён неаднойчы займаўся бруднымі прапагандысцкімі акцыямі на тэрыторыі нашай краіны. Умешваўся ва ўнутраныя справы нашай рэспублікі й правакаваў канфлікты на нацыянальнай глебе.» Падсумоўваючы, агенцтва БелТА піша: «Ад такога прэм’ера ня варта чакаць пазытыўных зьменаў у двухбаковых адносінах». Падобныя абвінавачаньні зьявіліся й на старонках афіцыйнай газэты «Советская Белоруссия».

Аднак Дональд Туск, нават калі й захацеў бы паехаць у Менск, ня можа гэтага зрабіць. У Беларусі ён пэрсона нон-грата. У жніўні палітык ехаў у Гародню на сьвяткаваньні Дня Польскага войска. Яго не ўпусьцілі на мяжы, а беларускія памежнікі паставілі яму штапм «Уезд забаронены». «Мы далі ім па мордзе, і слушна» – казаў тады пра Дональда Туска Аляксандар Лукашэнка.

Найбольшыя прэтэнзіі беларускія ўлады маюць да Дональда Туска ў сувязі зь яго візытам у жніўні 2005 году ў Гародню. Лідэр «Грамадзянскай плятформы» ля Польскага дому сустрэўся тады са старшынёй Саюзу палякаў Беларусі Анжалікай Борыс.

“Gazeta Wyborcza” паспрабавала даведацца, ці ў якасьці прэм’ер-міністра Дональд Туск надалей будзе непажаданаю асобаю ў Беларусі. Аказалася, што гэта сакрэтная інфармацыя. Прэс-сакратар беларускага МЗС Марыя Ваньшына адказала, што на тэму сьпісу пэрсонаў нон-грата міністэрства інфармацыі не дае.

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта02.12.0803.12.08
EUR2 741.932 727.99
USD2 163.002 168.00
RUB77.4177.38

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

Імпарт загадана знішчыць на нішто: забараняецца ўвоз прадуктаў і прамтавараў (Дакумент) (18759)

26.11, 14:44, — Эканоміка

Сарваны «саюзны» дзяржсавет: Лукашэнка не ляціць у Маскву (7712)

1.12, 8:24, — Палітыка

Эканоміка Беларусі можа абрынуцца ўслед за крызісам у Расеі (6087)

26.11, 13:42, — Палітыка

Как в Беларуси пытаются делать «мобильники» (Фоторепортаж) (5655)

26.11, 18:16, — Сувязь

Сідорскі: «Гэта ганебшчына. Чыноўнікі ні чорта не робяць» (5647)

26.11, 11:45, — Эканоміка

Вось такая свабода слова... (5281)

28.11, 18:47, — Палітыка

Саюзу «труба»: Пуцін распарадзіўся аб будаўніцтве нафтаправода ў абыход Беларусі (5207)

1.12, 17:18, — Палітыка

МЗСы Беларусі і Расеі абмяняліся нотамі пратэсту (5002)

1.12, 11:50, — Палітыка

Сустрэчу «саюзнікаў» адмянілі, таму што Лукашэнка прасіў знізіць кошт на газ (4771)

2.12, 11:04, — Палітыка

Нафта патаннела ў тры разы, а бензін ў Беларусі стаў каштаваць толькі на 10% меней (Відэа) (4619)

1.12, 9:45, — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: