9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь паставіць Арабскім Эміратам зброю «на сотні мільёнаў даляраў»?

5

Сакратар Савета бяспекі Беларусі Віктар Шэйман знаходзіцца з афіцыйным візітам у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. У цэнтры ўвагі на перамовах беларускага службоўца з афіцыйнымі асобамі краіны былі кірункі гандлёва-эканамічнага і вайскова-тэхнічнага ўзаемадзеяння. З нагоды вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва Віктар Шэйман паведаміў у інтэрв'ю БелТА, што "ёсць добрыя кантракты, якія ўжо складзеныя, і якія мы плануем неўзабаве скласці на сотні мільёнаў даляраў".

Падчас візіту ў ААЭ адбыліся сустрэчы Шэймана з Спадчынным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі ААЭ шэйхам Махамедам бэн Заід Аль Нахайянам, а таксама з начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сілаў ААЭ Хамадам Мухамедам Тані Аль Румаіці.

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты таксама выказалі зацікаўленасць у інвеставанні сродкаў у беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы і іх мадэрнізацыю.

"Беларусь зацікаўленая ў пастаўках і перапрацоўцы нафты, зацікаўленая ў тым, каб эмірацкі капітал прыйшоў у Беларусь і дапамог мадэрнізаваць нашы прадпрыемствы. Гэта першачарговая і стратэгічная задача", – заявіў дзяржаўнаму агенцтву БелТА Віктар Шэйман.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках