20 траўня 2024, панядзелак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Манахі М'янмы зноў выйшлі на вуліцы

Больш за 100 будыйскіх манахаў у аўторак 31 кастрычніка наладзілі шэсце на вуліцах м’янмскага горада Пакоку, паведамляе BBC News. Гэта першы такі выпадак пасля разгону ў канцы верасня ўзначаленых манахамі дэманстрацый пратэсту ў Янгоне.

Манахі спявалі мантры і чыталі малітвы. Ніякіх палітычных лозунгаў духоўныя асобы не высоўвалі. BBC News, аднак, адзначае, што дэманстрацыя была арганізаваная ў піку ўладам, бо сходы манахаў у грамадскіх месцах усё яшчэ забароненыя.

Менавіта ў Пакоку адбыліся першыя сутыкненні ўлад і манахаў. У канцы жніўня паліцыянты разагналі дэманстрацыю духоўных супраць падвышэння цэнаў на паліва. Пры гэтым некалькіх манахаў пацярпелі. На наступны дзень манастырская брація на некалькі гадзін замкнула прадстаўнікоў улад у манастыры і спаліла іх машыны.

Будыйскія манахі ўзначальвалі шматтысячныя дэманстрацыі пратэсту ў М'янме. Пры падаўленні руху былі забітыя, па афіцыйных дадзеных, 10 чалавек. Яшчэ каля трох тысяч былі арыштаваныя. Сярод іх было каля тысячы духоўных асоб, шмат каго з якіх забралі проста з манастыроў падчас вайсковых рэйдаў.

падаўленне пратэстнага руху прыцягнула да М'янмы ўвагу ААН. Спецыяльны амбасадар Ібрахім Гамбары у канцы верасня сустракаўся з лідэрам ваеннай хунты генералам Тан Шве і праваабаронцам Аун Сан Су Чжы, якая знаходзіцца пад дамашнім арыштам. Па выніку візіту Гамбарыі, ААН асудзіла разгон дэманстрацый і заклікала ўлады М'янмы наладзіць дыялог з апазіцыяй.

Спецыяльны амбасадар намерваецца другім разам прыляцець у М'янму на пачатку лістапада. У той самы час ЗША з свайго боку ўвялі дадатковыя санкцыі супраць рэжыму ваеннай хунты.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках