Польская віза падаражэе з 1 студзеня 2008 года
1- 4.10.2007, 10:31
Польшча перанясе тэрміны ўжывання новых умоў выдачы віз беларускім грамадзянам на 1 снежня 2007 года. Такая дамоўленасць дасягнутая па выніках двухбаковых консульскіх кансультацый, якія прайшлі 2-3 кастрычніка ў Варшаве. Дадаткова польскі бок выказаў гатоўнасць не падвышаць тарыф консульскіх збораў за выдачу віз, якія будуць дзейнічаць да 31 снежня 2007 года, паведамілі БелТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Паведамляецца таксама, што з новага года ў максімальна дапушчальнай Шэнгенскімі правіламі ступені будуць захаваныя льготы, спрошчаныя ўмовы і працэдура выдачы віз асобным катэгорыям грамадзян. Беларускі бок прапанаваў афармляць шматразовыя візы ў спрошчаным парадку для грамадзян дзвюх краін ва ўзросце да 16 гадоў, звыш 65 гадоў, інвалідам.
Нагадаем, раней Польшча заяўляла пра намер падвысіць з 1 лістапада 2007 года кошт віз для беларусаў да 60 еўра.