13 снежня 2025, Субота, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каськіў: Цімашэнка адназначна зойме пасаду прэм'ер-міністра Украіны

Кандыдат у народныя дэпутаты ад блока Наша Украіна – Народная самаабарона, лідэр Грамадзянскай партыі Пора Уладзіслаў Каськіў упэўнены, што лідэр БЮТ Юлія Цімашэнка зойме пасаду прэм'ер-міністра Украіны.

Такое меркаванне ён выказаў падчас размовы з журналістамі, паведамляе Корреспондент.net.

"Юлія Цімашэнка адназначна зойме пасаду прэм'ер-міністра Украіны", – сказаў Каськіў.

Паводле яго слоў, на палітрадзе блока не будуць разглядацца іншыя кандыдатуры. Таксама ён паведаміў, што ў самыя блізкія дні адбудзецца сумесная палітрада НУ-НС і БЮТ.

Нагадаем, кандыдат у народныя дэпутаты ад партыі Наша Украіна Юры Паўленка ўчора, 3 кастрычніка, заявіў, што адкідае варыянт фармавання шырокай кааліцыі пры ўдзеле блока Наша Украіна–Народная самаабарона і Партыі рэгіёнаў.

Віктар Юшчанка адзначае, што тры ключавыя палітычныя сілы, якія па папярэднім падліку галасоў праходзяць у парламент, павінны знайсці разуменне вакол агульнанацыянальных прыярытэтаў і працаваць на дасягненне стабільнасці ў краіне.

Напярэдадні Прэзідэнт заклікаў Партыю рэгіёнаў, Блок Юліі Цімашэнкі, блок Наша Украіна–Народная Самаабарона, Камуністычную партыю і Блок Літвіна пачаць перамовы па фармаванні кааліцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках