24 красавiка 2024, Серада, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты арыштавалі Аляксандра Атрошчанкава, «Пагоню» і еўрапейскую сімволіку

9
Міліцыянты арыштавалі Аляксандра Атрошчанкава, «Пагоню» і еўрапейскую сімволіку

Позна ўвечары 9 кастрычніка, у Менску арыштавалі дэмакратычнага актывіста Аляксандра Атрошчанкава. Міліцыянты ўварваліся ў кватэру апазіцыянера на другім паверсе (!) праз акно і правялі ператрус. З кватэры канфіскаваная аргтэхніка, у тым ліку кампутар, інфармацыйныя матэрыялы да Еўрапейскага Марша, сцягі Еўразвяза і беларускі нацыянальны герб «Пагоня», зроблены з гіпсу.

Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 Аляксандр Атрошчанкаў, уварваўшыся ў кватэру, міліцыянты заявілі, што ім паступіў ананімны званок пра тое, што там знаходзіцца труп. Аднак, як толькі міліцыянты патрапілі ў кватэру, перш за ўсё яны зацікавіліся кампутарамі.

Відавочна, што ўварванне ў кватэру Аляксандра Атрошчанкава ажыццёўленае па палітычных матывах. У момант нападу міліцыянтаў Атрошчанкаў пакінуў уключаным тэлефон, і мы чулі, як міліцыянты пагражалі яму і патрабавалі паказаць інфармацыйныя матэрыялы, звязаныя з Еўрапейскім Маршам. Потым тэлефон Атрошчанкава быў адключаны…

Ператрус у кватэры апазіцыянера працягваўся тры гадзіны. У кватэру не ўпусцілі жонку Аляксандра Атрошчанкава Дар'ю. Жонцы палітыка таксама не дазволілі перадаць мужу цёплыя рэчы з сабою ў турму.

Жонка Атрошчанкава паведаміла прэс-цэнтру Хартыі’97, што яе мужа адвезлі ў Цэнтральны РУУС Менска.

Такім чынам, улады працягваюць арышты арганізатараў Еўрапейскага Марша, нягледзячы на заклікі кіраўніцтва Еўрапейскага Звязу спыніць рэпрэсіі і дазволіць беларускім грамадзянам мірна правесці Марш.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках