banner1 banner1 banner1

1.11.2007

Анатоль Лябедзька: «Меркаванні па маршруце Сацыяльнага маршу раздзяліліся» 7

8:52, — Палітыка

Анатоль Лябедзька: «Меркаванні па маршруце Сацыяльнага маршу раздзяліліся»

Аргкамітэт Сацыяльнага маршу большасцю галасоў прыняў рашэнне: 4 лістапада а 12 гадзіне пасля збору на пляцоўцы ля Акадэміі навук дэманстранты пройдуць на плошчу Бангалор, дзе адбудзецца мітынг. Такі фармат маршу, нагадаем, дазволены Менгарвыканкамам. Тым не менш, арганізатары акцыі маюць намер сустракаць удзельнікаў акцыі 4 лістапада а 12 гадзіне і на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, за правядзенне мітынгу на плошчы Бангалор выступілі кіраўнікі Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін і Валеры Уханалёў, прафсаюзны лідэр Аляксандр Бухвостаў, частка актывістаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), у тым ліку генерал Валеры Фралоў.

Сам Анатоль Лябедзька заявіў, што на Бангалор не пойдзе. «Кансенсусу дасягнуць тут не атрымалася. Меркаванні па маршруце Сацыяльнага маршу раздзяліліся. Большасць вырашыла выконваць загад гарвыканкама, а гэта значыць ісці ад Акадэміі навук да Бангалор. Разам з гэтым, з разуменнем паставіліся да пазіцыі меншасці, той часткі аргкамітэта, якая лічыць неабходным прыйсці на Кастрычніцкую плошчу. Найперш, гэта моладзевыя арганізацыі, частка прадпрымальнікаў, актывісты розных палітычных партый і рухаў. Частка людзей прыйдзе на Кастрычніцкую плошчу і таму, што не паспеюць атрымаць іншую інфармацыю», – паведаміў лідэр АГП.

Сёння ж на пасяджэнні аргкамітэта быў прыняты зварот да беларусаў напярэдадні Сацыяльнага маршу, дзе тлумачацца мэты і маршрут акцыі. Прыняты таксама ў першым чытанні тэкст рэзалюцыі ўдзельнікаў Сацыяльнага маршу.

Напісаць каментар (7)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (5983)

30.09, 16:50, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5787)

1.10, 13:44, — Палітыка

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (5364)

6.10, 14:51, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4736)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4004)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (3986)

3.10, 15:58, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3786)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3777)

1.10, 10:24, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3479)

3.10, 18:11, — Палітыка

Улады спрабуюць пераканаць беларусаў, што АБСЕ прызнала «выбары» (3302)

30.09, 12:09, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: