banner1 banner1 banner1

1.11.2007

Міліцыя арыштавала «муміі» падчас Хэлоўіна (Фота) важная навіна фатаздымкі 6

10:44, — Грамадства

Падчас правядзення флешмоба, прысвечанага Хэлоўіну, у менскім цэнтральным універмагу былі затрыманыя міліцыяй некалькі чалавек. Чацвёра з іх правялі ноч у міліцыі. Яшчэ адзін затрыманы – журналіст газеты "Наша ніва" Яраслаў Сцешык – які пасля высвятлення абставін здарэння быў вызвалены без складання пратаколу.

Нагадаем, маладыя людзі былі затрыманыя прыкладна ў 19.30 і дастаўленыя ва УУС Савецкага раёна сталіцы.

Як паведаміў Сцешык, група маладых людзей (прыкладна 15–20 чалавек), надзеўшыся ў карнавальныя касцюмы, збіралася павіншаваць жыхароў Менска з Хэлоўінам. Паводле яго слоў, акцыя не мела ніякага палітычнага падтэксту.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі чацвярых удзельнікаў акцыі, адзетых у касцюмы мумій, а таксама журналіста "Нашай нівы", які здымаў тое, што адбывалася, на фотакамеру. Паводле сведчання Я.Сцешыка, міліцыянты заявілі, што маладыя людзі ў касцюмах мумій падобныя на злачынцаў, якія нібыта знаходзяцца ў вышуку. Журналісту, у сваю чаргу, заявілі, што ён не мае права весці фотаздымку і таксама падобны на фотаробат злачынца.

Пасля разгляду справы Сцешыка вызвалілі без складання пратаколу. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі прызналі, што на здымку ў грамадскім месцы не патрабуецца якога-небудзь дазволу. У дачыненні чатырох удзельнікаў карнавальнай акцыі – Шаліна, Сакалоўскага, Ціма і Лашкаровай – складзеныя пратаколы па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).

У пратаколе, па словах журналіста "Нашай нівы", запісанае, што маладыя людзі раскладвалі на прылаўках бінты і не рэагавалі на заўвагі прадаўцоў, тым самым выявіўшы "непавагу да грамадства". Аднак затрыманыя заявілі, што ўсё было зусім не так. Напрыклад, яны не раскладвалі бінты на прылаўках, а наадварот намотвалі іх адзін на аднаго, ператварыўшыся ў мумій. У выніку яны не згадзіліся з пратаколамі і адмовіліся іх падпісваць. Пасля чаго ім было абвешчанае, што яны застануцца ў аддзяленні да раніцы.

Фота "Наша Ніва"

Напісаць каментар (6)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11643)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6803)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5300)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4896)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4290)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4222)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4144)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4066)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3814)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3350)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: