banner1 banner1 banner1

1.11.2007

АМАП выцесніў з Кастрычніцкай плошчы жадаючых адсвяткаваць Хэлоўін (Фота) фатаздымкі 16

11:22, — Палітыка

Увечары 31 кастрычніка супрацоўнікі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (былы АМАП) сталі выцясняць з Кастрычніцкай плошчы людзей, якія збіраліся там адсвяткаваць Хэлоўін. Да Кастрычніцкай плошчы ў гэты момант пад'ехаў аўтазак, у які, паводле ўсталяванай практыкі, дастаўляюць найбольш актыўных дэманстрантаў. Тым не менш, падзеі на Кастрычніцкай плошчы не скончыліся затрыманнямі.

Як паведамляе «Радыё Свабода», амапаўцам не спадабаліся касцюмы, у якіх прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу жадаючыя адсвяткаваць Хэлоўін. Напярэдадні збору ўдзельнікаў акцыі на Кастрычніцкай плошчы супрацоўнікі міліцыі затрымалі пецярых чалавек у будынку Цэнтральнага ўнівермага.

Прадстаўнікі праваахоўных органаў заявілі затрыманым удзельнікам святкавання Хэлоўін, што тыя павінны праехаць у аддзяленне міліцыі.

Пасля прыезду ў аддзяленне міліцыі на затрыманых пачалі складаць адміністрацыйны пратакол. Жадаючых адсвяткаваць Хэлоўін міліцыя абвінаваціла ў дробным хуліганстве.

Нагадаем, што ўчора падчас правядзення флешмоба, прысвечанага Хэлоўіну, у менскім цэнтральным універмагу былі затрыманыя некалькі чалавек. Чацвёра з іх правялі ноч у міліцыі. Яшчэ адзін затрыманы – журналіст газеты "Наша ніва" Яраслаў Сцешык – пасля высвятлення акалічнасцяў здарэння вызвалены без складання пратаколу.

Як паведаміў Сцешык, група маладых людзей (прыкладна 15–20 чалавек), адзеўшыся ў карнавальныя касцюмы, збіралася павіншаваць жыхароў Менска з Хэлоўінам. Паводле яго слоў, акцыя не мела ніякага палітычнага падтэксту.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі чацвярых удзельнікаў акцыі, якія былі ў касцюмах мумій, а таксама журналіста "Нашай нівы", які здымаў тое, што адбываецца на фотакамеру. Паводле сведчання Я.Сцешыка, міліцыянты заявілі, што маладыя людзі ў касцюмах мумій падобныя на злачынцаў, якія нібыта знаходзяцца ў вышуку. Журналісту, у сваю чаргу, заявілі, што ён не мае права весці фотаздымку і таксама падобны на фотаробат злачынца.

Фота zelanton

Напісаць каментар (16)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: