banner1 banner1 banner1

1.11.2007

Расея адмовілася будаваць у Беларусі другое адгалінаванне газаправода «Ямал-Еўропа» важная навіна 3

17:42, — Палітыка

Падстаў для будаўніцтва праз Беларусь другой ніткі газаправода Ямал-Еўропа няма, сказаў у чацвер пасля пасяджэння ўрада міністр прамысловасці і энергетыкі РФ Віктар Хрысценка, пасля таго як у кастрычніку прэм'ер-міністр Віктар Зубкоў паабяцаў падумаць над гэтым пытаннем, паведамляе “Рэйтэр”.

"Ніякіх падстаў казаць пра гэта няма. Я лічу, што для Ямала-Еўропа-2 няма ніякіх падстаў", – сказаў у сераду Хрысценка.

Беларускія ўлады высоўваюць гэты праект у якасці альтэрнатывы трубаправоду па дне Балтыкі Nord Stream, які Газпром збіраецца будаваць разам з нямецкімі кампаніямі. Балтыйскія дзяржавы, не выступаючы адкрыта супраць гэтай ідэі, спасылаюцца на экалагічныя абмежаванні і патрабуюць глыбейшай прапрацоўкі балтыйскага праекту, а новая палітыка ЕЗ у сферы энергетыкі стварыла Газпрому дадатковыя цяжкасці.

Зубкоў казаў, што вывучаючы праект "другой ніткі", трэба "палічыць усе рэсурсы".

Беларусь абяцае РФ значныя ільготы на транзіт газу цягам пяці гадоў, калі Масква пагодзіцца цягнуць другую нітку па яе тэрыторыі. Кошт нафтаправода можа скласці, паводле ацэнак беларускага боку, $2-3 мільярды.

Першае адгалінаванне газаправода даўжынёй 575 кіламетраў пачало працу ў канцы 1990-х. Яго ёмістасць 33 мільярды кубаметраў у год, аднак агульныя пастаўкі расейскага газу ў Еўропу праз Беларусь у 2006 годзе склалі 44 мільярды кубаметраў. Апроч Ямала-Заходняй Еўропы, Газпром пастаўляе газ еўрапейцам праз дзяржканцэрн Белтрансгаз, у якім дамовіўся купіць 50 працэнтаў.

Асноўныя пастаўкі расейскага газу ў Еўропу здзяйсняюцца праз Украіну. Еўрапейскія спажыўцы заклапочаныя стабільнасцю імпарту пасля перабояў у 2006 годзе, выкліканых цэнавай спрэчкай Масквы і Кіева, а таксама на фоне аналагічнай спрэчкі Масквы і Менска, які не прывёў, аднак, да спынення паставак.

Лукашэнка, як і краіны Балтыі, крытыкаваў планы Расеі і Нямеччыны працягнуць газаправод у абыход Беларусі, але канцлер ФРГ Ангела Меркель сказала нядаўна, што Nord Stream будзе пабудаваны ў тэрмін, згодна з планам.

Напісаць каментар (3)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11643)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6803)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5300)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4896)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4290)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4222)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4144)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4066)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3814)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3350)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: