banner1 banner1 banner1

11.11.2007

Нямецкі спецназ супраць беларускага АМАПа (Фота) важная навіна фатаздымкі 29

15:46, — Палітыка

Слава «апошняй дыктатуры Еўропы» пачала паступова матэрыялізавацца. У пятніцу ўвечары па ТВ паказалі, як нямецкія камандас ваююць з злымі і карумпаванымі беларускімі амапаўцамі.

Серыял «Спецназ» з'яўляецца нямецкай варыяцыяй на тэму «баявога брацтва». Яго галоўныя героі – пяцёра байцоў спецпадраздзялення, гатовыя аднавіць справядлівасць у любым кутку свету.

У чарговай серыі, паказанай па РЕН-ТВ увечары 9 лістапада, падзеі развіваюцца ў Менску. Журналістка з Гародні Яніна Лісук бярэ заложнікі жонку прэзідэнта Нямеччыны, якая прыехала з дабрачыннай місіяй, амбасадара ФРГ і двух нямецкіх спецназаўцаў. На дапамогу ім вылятаюць астатнія сябры каманды, піша газета «Салідарнасць».

Па ходзе справы высвятляецца, што Лісук – не тэрарыстка, а ахвяра злачыннага рэжыму. Камандзір АМАПа капітан Сушчанка забіў яе мужа, які расследаваў процізаконныя аперацыі беларускага ўрада па гандлі зброяй, у якіх сам галоўны амапавец таксама быў замешаны.

Цяпер Сушчанка гоніцца за самой журналісткай, і тая вырашае ўзяць у заложнікі вышэйшых дыпламатаў, каб такім чынам пакінуць Беларусь. 4 кілаграмы выбухоўкі на целе Яніны аказваюцца муляжом, але гэта высветліцца пазней. А яшчэ ў яе з сабою відэазапіс, якая выкрывае Сушчанку…

Спецназаўцы, якія прыбылі на дапамогу з Нямеччыны, дэманструюць некаторае знаёмства з мясцовай спецыфікай. «У іх тут па-ранейшаму КДБ. Так што, трымай вуха востра», – гаворыць адзін камандас другому.

Тым часам Лісук тлумачыць заложнікам, чаму была змушаная так паступіць: «Маёй краінай кіруюць злачынцы. Мы хочам змагацца з гэтым». На заўвагу жонкі прэзідэнта: «Мы падтрымліваем апазіцыю», – быў адказ: «Вы даяце грошы і ўсміхаецеся ў тэлекамеры. Але ці ведаеце Вы, што такое, калі вашы блізкія знікаюць?»

Кульмінацыя наступае на аэрадроме, дзе Сушчанка, каб не дапусціць вывазу Лісук у Нямеччыну, уступае ў бой з нямецкім спецназам. Гучыць каманда: «Загад прэзідэнта!» – і амапаўцы адчыняюць агонь.

Перастрэлка, зрэшты, апынулася даволі кароткай, і гіне ў ёй толькі галоўны ліхадзей. Спецназаўцы з параненай Лісук ляцяць у Нямеччыну, дзе яе ўжо чакаюць нелегальна вывезеныя некалькі месяцаў таму з Беларусі сын і маці…

У час СССР у кіно заходнія камандас ваявалі з савецкімі. Цяпер нямецкі спецназ супрацьстаіць «аскепку імперыі зла» ў асобе беларускага рэжыму. І гэта не так смешна, як падаецца на першы погляд, бо адскокам б'е па іміджу краіны. Завошта асобнае дзякуй цяперашняму кіраўніцтву Беларусі, якое нямала паспрыяла ўкараненню такіх стэрэатыпаў у прытомнасці заходніх абывацеляў.

Нататка www.charter97.org: Іншыя цытаты з фільма «Спецназ»

Нямецкі тэлесерыял «Спецназ» у арыгінале мае назву «GSG 9» і ўжо не адзін сезон з поспехам ідзе на тэлеканалах Еўропы. Серыя, падзеі якой разгортваліся ў Беларусі, называлася «Амбасада».

Прыводзім шэраг характэрных цытат з фільма «Спецназ»:

«Нямецкія спецназаўцы, гледзячы на экіпіяванне беларускага АМАПа:

– Паглядзі, як яны ўзброеныя. Нават у нас няма такога абсталявання.

– Народ пакутуе ад беднаты, а ўлада не шкадуе грошай на спецслужбы».

«– Гэта Беларусь, яны не любяць, калі іх краіну называюць Беларусіей.»

«– Мы дапамагаем чарнобыльскім дзецям.

– Я думаў Чарнобыль ва Украіне.

– Вецер з поўдня дуў, і радыяцыя патрапіла на Беларусь».

«– Беларускія ўлады пайшлі на саступкі. Нам дазволілі выехаць з амбасады разам з Лісук.

– Так, але пад націскам».

Напісаць каментар (29)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (8596)

6.10, 14:51, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5995)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (5033)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4190)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4158)

3.10, 15:58, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (3994)

6.10, 14:56, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (3945)

7.10, 8:53, — Палітыка

Большасць не хадзілі на «выбары» (3904)

1.10, 10:24, — Палітыка

Страх Лукашенко (3706)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3657)

3.10, 18:11, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: