9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія камуністы пазбавіліся агітулётак праз Лукашэнку

1

Выбаркам Томскай вобласці прыпыніў распаўсюджванне агітматэрыялаў рэгіянальнага абкама КПРФ, у якіх скарыстаны партрэт Аляксандра Лукашэнкі без яго пісьмовай згоды, паведаміў РІА “Новости” прадстаўнік абласной выбарчай камісіі.

Паводле яго слоў, 6 лістапада томскае абласное аддзяленне КПРФ прадставіла ў выбарчую камісію апавяшчэнне аб намеры распаўсюджваць "Інфармацыйны бюлетэнь ЦК КПРФ "Праўда" за кастрычнік–лістапад 2007 г.", у якім апублікаваная фатаграфія Лукашэнкі.

"Аднак у прадстаўленым апавяшчэнні няма пісьмовай згоды Лукашэнкі на выкарыстанне яго партрэта ў агітацыйных матэрыялах КПРФ", – паведаміў супрацоўнік выбаркама.

Паводле выбарчага заканадаўства, "выкарыстанне ў агітацыйных матэрыялах выявы фізічнай асобы дапускаецца толькі з яе пісьмовай згоды. Пры гэтым дакумент, які пацвярджае такую згоду, падаецца ў выбарчую камісію адначасова з асобнікамі перадвыбарных агітацыйных матэрыялаў", нагадалі ў выбаркаме.

"Кантрольна-рэвізійная служба пры выбарчай камісіі Томскай вобласці накіравала ў адрас палітычнай партыі КПРФ апавяшчэнне аб неабходнасці захавання парадку правядзення перадвыбарнай агітацыі. Пры гэтым выбаркам просіць КПРФ прыпыніць распаўсюджванне гэтага матэрыялу да моманту падання ў камісію пісьмовай згоды Лукашэнкі", – паведаміў прадстаўнік выбаркама.

Як сказаў РІА “Новости” прадстаўнік прэс-службы томскага абкама КПРФ, на дадзены момант распаўсюджванне спрэчнага выпуску "Праўды" прыпыненае.

"Але пытанне яшчэ не вырашанае. Справа ў тым, што апавяшчэнне павінна было накіроўвацца не нам, а ў ЦК партыі, бо гэта іх матэрыял. Акрамя таго, гэты матэрыял выйшаў ва ўсіх астатніх рэгіёнах, і нідзе праблем не ўзнікла", – сказаў прадстаўнік КПРФ.

Выбары дэпутатаў Дзяржаўнай Думы адбудуцца 2 снежня 2007 года. У выбарах удзельнічаюць 11 партый: Аграрная партыя Расеі, "Гражданская сила", "Демократическая партия России", КПРФ, СПС, "Партия социальной справедливости", ЛДПР, "Справедливая Россия", "Патриоты России", "Единая Россия", "Яблоко".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках