9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Беларусі: «Вас спыняць на мяжы і скажуць, што вы ў базе дадзеных»

Міліцыя падрыхтавала ўказ прэзыдэнта аб адмене дазвольнага штампа на выезд у пашпарце, але пры гэтым прапануе прыняць Палажэньне аб банку дадзеных асобаў, якім забаронены выезд за мяжу. Мяркуецца, што новыя правілы набудуць сілу 1 студзеня 2008 году.

Па камэнтар «Радыё Свабода» зьвярнуўся да Аляксея Бегуна, першага намесьніка начальніка дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі з пытаньнем, навошта патрэбнае Палажэньне аб базе, калі й так ёсьць нейкая база, на мяжы ёсьць кантроль?

“Трэба ўвесьці базу ў ранг заканадаўства. Вось вы заўтра паедзеце на мяжу. Вас спыняць. І скажуць, што вы ў базе дадзеных. Дык вось рашэньне аб правамернасьці ўключэньня ў базу можна будзе абскардзіць у судзе”, -- паведаміў службоўца.

Намеры МУС пракаментаваў юрыст Юры Чавусаў. “Я не даю ацэнкі што да станоўчасьці ці адмоўнасьці такіх захадаў. Але тое, што раней было ў межах пазаправавой працэдуры, прынамсі, не было ўрэгулявана адкрытымі крыніцамі (мы ведаем, што ёсьць шмат засакрэчаных указаў), то калі зараз гэта будзе хоць у адкрытым указе, гэта будзе хоць якая магчымасьць спаслацца на нейкія нормы заканадаўства і патрабаваць іх выкананьня”, -- паведаміў юрыст.

Юры Чавусаў зазначыў, што цяпер многія зь лідэраў апазыцыі змогуць адстойваць свае правы праз суд, бо множацца выпадкі, калі без тлумачэньняў людзей трымаюць на мяжы гадзінамі і старанна абшукваюць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках