Ахова Крамля прыняла актывістаў БРСМ за экстрэмістаў
4
9:46, — Палітыка
Супрацоўнікі аховы Крамля прынялі групу з 30 актывістаў БРСМ за экстрэмістаў, калі тыя разгарнулі на Чырвонай плошчы афіцыйны сцяг Беларусі з надпісам БРСМ. Прадстаўнікі крамлёўскай аховы патрабавалі згарнуць "экстрэмісцкі плакат" і спыніць "несанкцыянаваны мітынг".
Актывісты БРСМ паспрабавалі распавесці ахоўнікам, што яны не праводзяць мітынг, а ўдзельнічаюць у экскурсіі, і што "экстрэмісцкі плакат" – гэта сцяг іх арганізацыі. Аднак ахоўнік не прыняў тлумачэнні беларусаў, паведамляе адкрытая электронная газета Forum.msk.ru.




