Краіна высокай палітычнай рызыкі
9:53, — Палітыка
Міжнародная кампанія Control Risks падрыхтавала справаздачу Risk Map 2008, у якой названыя краіны з нізкім узроўнем палітычных рызык і рызык бяспекі, а значыць, у гэтым рэгіёне замежныя інвестары будуць найбольш упэўненыя ў надзейнасці сваіх укладанняў.
Паводле дадзеных даследавання, замежныя інвестыцыі лепш за ўсё абароненыя ў Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Ліхтэнштэйне, Люксембургу, Манака, Нарвегіі і Андоры. У гэтых краінах палітычныя рызыкі і рызыкі бяспекі ацэненыя як «мізэрныя», піша BizNews.lv.
У краінах Балтыі «даволі нізкі» ўзровень рызыкі, як і ў шматлікіх краінах Еўропы. У Расеі ўзровень палітычных рызык і рызык бяспекі ацэнены экспертамі як «даволі высокі». Такая ж сітуацыя назіраецца ў Арменіі, Азербайджане, Грузіі, Кыргызстане, Таджыкістане і Узбекістане.
Краінай з высокай палітычнай рызыкай прызнаная Беларусь, паведамляе Prian.ru.




