19 красавiка 2024, Пятніца, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША знайшлі ўсё-такі замежныя рахункі Лукашэнкі?

18
ЗША знайшлі ўсё-такі замежныя рахункі Лукашэнкі?

Беларускі ўрад у аўральным рэжыме абмяркоўвае ўвядзенне ЗША санкцый у дачыненні рахункаў канцэрна «Белнафтахім». Ніякіх афіцыйных каментараў наконт магчымых эканамічных наступстваў афіцыйныя асобы не даюць. Аднак, паводле інфармацыі «Независимой газеты», стан, які пануе наверсе, цалкам можна назваць панічным.

Сведчанне таму – нервовая рэакцыя МЗС Беларусі. «Ва ўмовах недружалюбных дзеянняў з боку ЗША Беларусь будзе змушаная адэкватна рэагаваць», – заявіў прэс-сакратар гэтага ведамства Андрэй Папоў. «Адміністрацыя Буша парушыла Мемарандум аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Беларусі да Дамовы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі ад 5 снежня 1994 года, у якой ЗША ў абмен на адмову Беларусі ад уладання ядзернай зброяй абавязаліся не ўжываць да рэспублікі меры эканамічнага прымусу ў мэтах падначалення Беларусі інтарэсам ЗША», – агучыў Папоў рэакцыю афіцыйнага Менска. Паводле яго слоў, у Менску таксама лічаць, што ЗША парушылі двухбаковае пагадненне аб гандлёвых стасунках, паводле якога ЗША абавязаліся паляпшаць доступ беларускіх тавараў і паслуг на амерыканскі рынак і ствараць для іх аптымальныя камерцыйныя магчымасці. Прэс-сакратар МЗС паведаміў, што ўрад цяпер выпрацоўвае варыянты адэкватнага адказу.

Эканамісты тым часам кажуць, што пазбегнуць у перспектыве праблем з разлікамі за расейскую нафту можна, калі пачаць проста цяпер перавод даляравых карэспандэнцкіх рахункаў з амерыканскіх банкаў у еўрапейскія. Усе нафтавыя разлікі ідуць у далярах, таму яны ўвесь час праходзяць праз ЗША, а гэта значыць, могуць быць блакаваныя. У выпадку іх пераводу ў еўрапейскія банкі гаворка можа ісці толькі пра затрыманыя плацяжы.

Выказваецца таксама прапанова перайсці на аплату нафтавых кантрактаў у еўра. Праўда, слабасць гэтага варыянту ў тым, што на нафтавым рынку не выкарыстоўваюць гэтую валюту, а гэта значыць, што замежныя партнёры могуць адмовіцца працаваць з Беларуссю.

Пралічыць памеры няшчасця замінае некаторая нявызначанасць у дачыненні кола суб'ектаў, якіх закрануць санкцыі ЗША. З аднаго боку, нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы, якія, уласна кажучы, і з'яўляюцца пакупнікамі расейскай нафты і прадаўцамі беларускіх нафтапрадуктаў, у спісе дэпартамента па кантролі за замежнай уласнасцю (OFAC), апублікаваным на сайце Мінфіна ЗША, не значацца. З другога боку, канцэрна як суб'екта гаспадарання не існуе. Па беларускім заканадаўстве яго фармуюць прадпрыемствы. У дачыненні да «Белнафтахіма» гэта 50 прадпрыемстваў, на якіх працуюць 120 тыс. чалавек і засяроджанае 25% усяго беларускага экспарту. Цалкам магчыма, што за акіянам не ведаюць гэтых тонкасцяў, а калі разбяруцца, удакладняць сферу дзеяння санкцый. У гэтым выпадку праблемы з разлікамі цалкам рэальныя.

У серадзе эканамічна актыўнай грамадскасці абмяркоўваецца яшчэ адна прычына перапалоху ў беларускім урадзе. «Магчыма, ЗША знайшлі ўсё-ткі замежныя рахункі, якія фактычна належаць Аляксандру Лукашэнку», – выказаў здагадку адзін інфармаваны эксперт у гутарцы з «НГ».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках