Новы год і Каляды будзем адпрацоўваць па суботах
- 16.11.2007, 12:19
Савет міністраў Беларусі прыняў рашэнне аб пераносе асобных працоўных дзён у снежні 2007 года і студзені 2008 года. Адпаведнае рашэнне змешчанае ў пастанове ўрада №1515 ад 14 лістапада 2007 года, паведамілі "Інтэрфаксу" ў пятніцу ў прэс-службе Саўміна.
Згодна з дакументам, працоўныя дні будуць перанесеныя з панядзелку 24 снежня 2007 года на суботу 22 снежня гэтага ж года. Працоўны дзень таксама перанесены з панядзелку 31 снежня 2007 года на суботу 29 снежня 2007 года, а з серады 2 студзеня 2008 года на суботу 12 студзеня 2008 года.
Пастанова падае права арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (працы) здзяйсняць перанос гэтых працоўных дзён і ў іншым парадку згодна з заканадаўствам.