Зборная Беларусі перамагла пад бел-чырвона-белым сцягам
9- 18.11.2007, 2:35
У Тыране завяршыўся матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы–2008 па футболе Албанія – Беларусь. Падчас матчу балельшчыкі паднялі ў цэнтральным сектары два вялізныя беларускія нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі. Гэтыя кадры былі добра бачныя па тэлеканале ОНТ, які трансляваў матч.
Вынік матчу – 2:4 у карысць Беларусі (Эр’ён Багдані, 39, Эдмонд Каплані, 43; Максім Рамашчанка, 28, 63-пенальці, Віталь Кутузаў, 45, 55).