Рэнтабельнасць «Белнафтахіма» скарацілася ў два разы
16:07, — Эканоміка
На прадпрыемствах канцэрна "Белнафтахім" рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, прац, паслуг у параўнанні з мінулым годам скарацілася амаль у два разы – з 28,8% да 14,6%. Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, рэнтабельнасць продажу скарацілася з 18,3% да 10%.
Больш за палову (54,2%) прадпрыемстваў канцэрна працавалі ў гэты перыяд з рэнтабельнасцю ад 10% да 20%, астатнія прадпрыемствы працавалі з рэнтабельнасцю ад 0% да 5% (16,6%) і ад 5% да 10% (16,7%). Толькі 4,2% прадпрыемстваў канцэрна працавалі з рэнтабельнасцю 50% і вышэй.
Прадпрыемствамі "Белнафтахіма" за дзевяць месяцаў атрымана прыбылі да падаткаабкладання 1,677,2 млрд. рублёў. Гэта на 30,9% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Чыстага прыбытку атрымана на 34,9% менш, чым у 2006 годзе.




