9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі адпужваюць расейскіх партнёраў

1

ААТ "Уралкалій" не закранулі эканамічныя санкцыі, уведзеныя ЗША супраць прадпрыемстваў “Белнафтахіма”. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні “Уралкалія”.

Уралкалій пастаўляе сваю прадукцыю на сусветны рынак праз сумеснае з РУП ПА "Беларуськалій" прадпрыемства – Беларуская калійная кампанія (БКК).

Як адзначае расейская кампанія, улады ЗША не ўводзілі санкцый супраць БКК і ўсе бізнэс-аперацыі цяпер праходзяць у працоўным рэжыме. Аднак у будучыні нельга выключаць, што санкцыі ЗША не адаб'юцца і на дзейнасці БКК. У сувязі з гэтым Уралкалій плануе ўступіць у дыялог з уладамі ЗША, каб растлумачыць наяўную сітуацыю.

Уралкалій распрацоўвае другое па велічыні сусветных запасаў Верхнекамскае радовішча калійна-магніевых соляў. Асноўнымі спажыўцамі яго прадукцыі з'яўляюцца Кітай, Індыя, Бразілія і Малайзія. Па выніках 2006 года кампанія знізіла вытворчасць хлорыстага калію на 22% да 4.2 млн т з 5.4 млн т.

Статутны капітал Уралкалія роўны 1.06 млрд руб., эмітавана 2124390000 звычайных акцый наміналам 0.5 руб. Кантрольны пакет акцый кампаніі належыць старшыне Савета дырэктараў Дзмітрыю Рыбалоўлеву, у свабодным звароце знаходзяцца 14.4% акцый кампаніі.

13 лістапада адміністрацыя Джорджа Буша замарозіла рахункі беларускага дзяржаўнага канцэрна "Белнафтахім". Прычынай гэтага амерыканскія ўлады назвалі тое, што канцэрн кантралюецца Аляксандрам Лукашэнкам. Уведзеныя міністэрствам фінансаў ЗША санкцыі тычацца ўсіх прадстаўніцтваў "Белнафтахіма" ў Нямеччыне, Украіне, Латвіі, Расеі і Кітаі, а таксама амерыканскага даччынага падраздзялення канцэрна Belneftekhim USA. Як вядома, ЗША патрабуюць спыніць рэпрэсіі ў Беларусі і вызваліць палітвязняў.

«Пакуль не будуць вызваленыя палітвязні, ЗША будуць прымаць санкцыі», – заявіў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па еўрапейскіх і еўразійскіх пытаннях Дэвід Крэмер.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках